Авторизация
 

Чатыры вектары мае барацьба з COVID-19 у Міёрскім раёне

 Беларускі Чырвоны Крыж штодня дапамагае тысячам беларусаў, якім патрэбна падтрымка. Але нават для арганізацыі, што мае за плячыма шматгадовы вопыт барацьбы з гуманітарнымі крызісамі, пандэмія каронавіруса стала выклікам. Беларускі Чырвоны Крыж знайшоў спосабы і сродкі для хуткага рэагавання на новыя абставіны. Пра гэта і многае іншае гутарым са старшынёй Міёрскай раённай арганізацыі Ганнай ЛІСКОВАЙ.

 

– Дзякуючы падтрымцы ахвяравальнікаў, у ліку якіх простыя беларусы і бізнес-супольнасці, а таксама міжнародныя партнёры, на барацьбу з распаўсюджаннем каронавіруснай інфекцыі атрымалася саб- раць 2,41 мільёна рублёў, – заўважае Ганна Віктараўна. – Ва ўмовах COVID-19 супрацоўнікі і валанцёры арганізацыі засяродзіліся на чатырох важных накірунках работы.

 

Пачалі, відавочна, з дастаўкі прадметаў першай неабходнасці на дом.

– Так. Клопат пра пажылых заўсёды быў прыярытэтам арганізацыі. Падчас пандэміі яны аказаліся ў зоне асаблівай рызыкі, ім непажадана нават выходзіць на вуліцу. Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў сістэму дастаўкі тавараў першай неабходнасці. Праз некаторы час паслуга стала даступнай і для тых, хто аказаўся ў вымушанай самаізаляцыі – кантактаў першага і другога ўзроўняў.


Як гэта працуе? Неабходна звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства, калі патрэбна даставіць рэцэпт на лекі, ці ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, калі хочаце запасціся прадуктамі харчавання і іншымі рэчамі. Усе гэтыя запыты паступаюць да рэгіянальных каардынатараў Беларускага Чырвонага Крыжа, а яны размяркоўваюць іх паміж валанцёрамі. Для іх правялі інструктаж, аформілі страхоўку на выпадак захворвання, выдалі экіпіроўку і сродкі індывідуальнай аховы: маскі, пальчаткі, антысэптыкі. Дастаўку ажыццяўляюць, захоўваючы ўсе меры перасцярогі і, па-магчымасці, бескантактным спосабам.


Сёння 1 812 валанцёраў працуюць ва ўмовах COVID-19. Па ўсёй краіне яны аказалі 30 312 паслуг па дастаўцы і дапамаглі 25 тысячам чалавек.

  

Акрамя таго, у прыярытэце...

– Дапамога медыцынскім і сацыяльным работнікам, а таксама супрацоўнікам ізалятараў часовага ўтрымання. Забяспечыць іх бяспеку – значыць, даць магчымасць першым і далей лячыць пацыентаў. Другім – не дапусціць перанос захворвання паміж падапечнымі. Наконт трэціх, мяркую, нават тлумачыць не трэба – падобныя ўстановы могуць стаць гарачымі кропкамі распаўсюджвання каронавіруса.


Беларускі Чырвоны Крыж не пакідае без увагі нікога. Забяспечылі 195 бальніц 169 098 парамі пальчатак, 8 965 маскамі, 2 718 ахоўнымі шчыткамі, 9 470 медыцынскімі камбінезонамі, 38 246 рэспіратарамі, 3 830 шапачкамі, 1 080 нарукаўнікамі,


2 990 парамі бахіл, 680 фартукамі, 150 ахоўнымі касцюмамі, адным рэнтгенапаратам і 11 534,5 літрамі дэзсродкаў і антысэптыкаў. Яшчэ для 87 устаноў аховы здароўя закупілі 67 228 літраў пітной і мінеральнай вады, 4 200 літраў газіраваных напіткаў. Работнікаў васьмі бальніц забяспечвалі гарачым харчаваннем: 7 021 абед, 1,5 тысячы сняданкаў і 3 тысячы порцый кавы.


 У 89 дамоў-інтэрнатаў перадалі 42 800 пар пальчатак, 2 140 масак, 4 564 літры дэзсродкаў і антысэптыкаў, 2 922 медыцынскія камбінезоны, па 1 400 пар бахіл, фартукаў і нарукаўнікаў, 50 ахоўных шчыткоў, 18 бескантактных тэрмометраў, 5 364 рэспіратары. Яшчэ 147 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі 193 114 пар пальчатак, 12 982 маскі, 21 022 літры дэзсродкаў, 250 камбінезонаў і 831 рэспіратар.

 

Каму яшчэ дапамагаеце і як?

– Падтрымліваем устойлівую работу медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога». Цяпер 147 медыцынскіх сясцёр і 17 малодшых сясцёр міласэрнасці дапамагаюць дома каля 1,5 тысячы падапечным. У кагосьці з іх цяжкія хранічныя захворванні, іншыя ўвогуле не могуць самастойна перамяшчацца. Без клопату і ўвагі гэтыя людзі проста не справяцца. Каб і далей іх наведваць, не рызыкуючы ні іх, ні сваім здароўем, персаналу патрэбны маскі, пальчаткі, антысэптыкі.

 

Дзе можна атрымаць псіхалагічную падтрымку?

– Гэта чацвёрты з галоўных накірункаў дзейнасці арганізацыі. Людзі, якія аказаліся ў вымушанай самаізаляцыі, адчуваюць сябе адзінокімі, становяцца трывожнымі. Асабліва гэта характэрна для пажылых, якія раней мелі зносіны ў паліклініках, магазінах. Патэлефанаваўшы на «Добры тэлефон» Чырвонага Крыжа, можна атрымаць псіхасацыяльную і інфармацыйную падтрымку. Яе аказваюць 24 валанцёры, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. Паслугай ужо скарысталіся 1 012 чалавек, што зрабілі


1 200 званкоў. Дзейнічае інфалінія па нумары 201 для мабільнага тэлефона і 122 – для гарадскога.

 

Ці патрэбна дапамога Чырвонаму Крыжу?

– Так. З дапамогай неабыякавых грамадзян і арганізацый для жыхароў нашага раёна атрымана 3 385 рублёў. Але гэтага недастаткова. Просім паўдзельнічаць у зборы сродкаў, пералічыўшы адзіначасовы членскі ўзнос ці зрабіўшы ахвяраванне. Разліковы рахунак BY31BLBB30150300201908001001 (у беларускіх рублях) у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, БІК BLBBBY2X, УНП 300201908.
Не заставайцеся ўбаку, ваша садзейнічанне дапаможа справіцца з бядой і ў раёне, і ва ўсёй рэспубліцы.

 

Фотаматэрыял з архіва Ганны ЛІСКОВАЙ.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта