У Прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва паступілі пуцёўкі для жыхароў Міёршчыны. Гэта работнікі, за якіх наймальнікі ўплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай аховы.
Жадаючых падлячыць хваробы органаў стрававання і кровазвароту чакаюць у «Лётцах». Пацыентаў з праблемамі органаў дыхання, стрававання, сардэчна-сасудзістай, касцёва- мышачнай, эндакрыннай і мочавыдзяляльнай сістэм прымуць у санаторыі «Лясныя азёры». Рэабілітацыйны цэнтр «Жалезнякі» адчыніць свае дзверы для тых, хто пакутуе ад хвароб органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, касцёва-мышачнай і мочапалавой сістэм.
Па пытаннях прадастаўлення пуцёвак звяртайцеся ў камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па месцы работы. Кансультацыю спецыяліста атрымаеце ў кабінеце № 30 райвыканкама з 9.00 да 13.00 або па нумары 5 20 21.
Фота для ілюстрацыі.
Людміла БЯЗЗУБЕНАК, спецыяліст Прадстаўніцтва.