Авторизация
 

Будаваць - значыць, крочыць наперад. Прафесійнае свята адзначылі будаўнікі ў Міёрах

 Прафесійнае свята адзначылі будаўнікі. У Міёрскай ПМК-55 павіншавалі работнікаў у пятніцу, 7 жніўня. Гучалі словы ўдзячнасці, добрыя віншаванні, прыемная музыка. 

З роляй вядучага святочнай праграмы ўдала справіўся галоўны інжынер прадпрыемства Леанід Касевіч, якому да публічных выступленняў не прывыкаць. Звяртаючыся да калег, назваў іх сваякамі, бо шмат гадоў працуюць плячо ў плячо. Атмасфера мерапрыемства нечым нагадвала канцэрт-кватэрнік з лёгкімі зносінамі і дасціпным гумарам.


 Завіталі павіншаваць будаўнікоў са святам старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і яго намеснік Леанід Лясовіч. Дзякавалі калектыву за належную працу і ўменне спраўляцца з цяжкасцямі, жадалі прафесійных поспехаў і асабістага шчасця, абяцалі садзейнічанне і падтрымку. Ганаровыя граматы Ігар Валер’евіч уручыў муляру Уладзіміру Жалняровічу, вядучаму эканамісту Толі Давыдавай.


 Далучыўся да віншаванняў намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання «Полацксельбуд» Станіслаў Дзевятлоўскі. Узнагародзіў граматамі машыніста бульдозера і экскаватара Аляксандра Лобава, галоўнага бухгалтара Дзіяну Пажарскую, бетоншчыка Сяргея Пальчаха.


– Наша місія – будаваць для людзей, для дзяцей, будаваць цяперашняе і будучае, – звяртаўся да калектыву дырэктар ПМК-55 Арцём Гумянюк. – Важна, каб людзі, для якіх мы будуем, маглі сказаць нам «дзякуй».


 Узнагародамі ад прадпрыемства кіраўнік адзначыў галоўнага інжынера Леаніда Касевіча, брыгадзіра брыгады бетоншчыкаў Сяргея Рагавога, бетоншчыка Міхаіла Пальчэўскага, муляра Віталя Матэленка, вадзіцеля Генадзя Гугалу, машыніста тынковачнай станцыі Аляксандра Аляхно.


Па прафсаюзнай лініі атрымалі граматы электрагазазваршчык Фёдар Бабышка, сталяр Віктар Шэнда.


 Ёсць у калектыве ПМК-55 традыцыя пасвячаць у свае рады маладых работнікаў. На сцэне перад калегамі, апрануўшы каску, па чарзе давалі прысягу загадчык падсобнай гаспадаркі Таццяна Цітовіч, юрыст і вядучы спецыяліст па кадрах Інэса Грамыка, намеснік дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Інга Кукуць, бухгалтар Кацярына Мільяновіч. Тэкст урачыстага абяцання падобны да таго, які давалі салдаты Савецкай арміі, толькі з улікам спецыфікі прадпрыемства і… сваёй доляй гумару. «Калі я парушу гэту маю ўрачыстую прысягу, то няхай мяне спасцігне суровая доля здрадніка інтарэсаў ПМК-55…», – на гэтых словах кара спускалася з неба, дакладней са столі. Аб каску стукалася цагліна, і кожны раз гучаў смех з залы.


 Музычныя віншаванні дарылі будаўнікам удзельнікі святочнага канцэрта, у тым ліку і супрацоўнікі прадпрыемства. Адну з сольных кампазіцый Леанід Касевіч прысвяціў эканамісту Антаніне Сіповіч, чый працоўны стаж вымяраецца даўжынёй у больш чым сорак гадоў. Спяваў для калег пад гітару і ў дуэце з Аленай Сіповіч. Апладысментамі віталі гледачы студыю ўсходняга танца «Фазійя», баяніста Мікалая Федуковіча, салістаў Алену Граковіч і Ягора Абалевіча.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта