Авторизация
 

Як праходзіла датэрміновае галасаванне ў Ідолце, даведаліся карэспандэнты газеты

 Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стартавала ў краіне 4 жніўня і завершыцца 8 жніўня ў 19.00. На Міёршчыне адкрыліся 20 выбарчых участкаў, якія прадоўжаць работу і 9 жніўня, у асноўны дзень выбараў. 

У першы дзень датэрміновага галасавання карэспандэнты раённай газеты пабывалі ў Ідолце. Выбарчы ўчастак № 16 размясціўся ў адміністрацыйным будынку ВУПКУ «Міёрскі». Аб’ект даволі прыкметны – помнік сядзіба-паркавай архітэктуры ХІХ стагоддзя, радавое гняздо роду Мілашаў. Пануе асаблівая аўра наўкол. Не менш адметныя і члены камісіі, і першыя выбаршчыкі. 

І на ўчастку,
і дома

У 10 гадзін для наведвальнікаў усё гатова. Прасторнае памяшканне – зала пасяджэнняў сельгаспрадпрыемства. Абстаноўка камфортная, шмат пакаёвых кветак. Навідавоку ўся неабходная інфармацыя, уключаючы звесткі пра кандыдатаў, якія балаціруюцца ў Прэзідэнты, дзве кабінкі для галасавання, празрыстая апячатаная ўрна для запоўненых бюлетэней. Рэалізаваць сваё выбарчае права могуць людзі з аслабленым здароўем і абмежаванымі магчымасцямі. Для іх асобны стол з выгарадкай. Прадугледжаны спецыяльная лупа для слаба відушчых і трафарэты са шрыфтам Брайля для сляпых.


– З 377 выбаршчыкаў Ідолтаўскага ўчастка 47 падалі заявы з просьбай прагаласаваць дома, – уводзіць у курс спраў старшыня выбарчай камісіі Марыя Кірылава. – Як правіла, гэта пажылыя людзі, якія не могуць прыйсці па стане здароўя. У дзень выбараў, 9 жніўня, пажаданні абавязкова задаволім.


Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, члены камісіі выконваюць усе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па захаванні санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму. Ёсць маскі, пальчаткі, антысэптыкі.

 Усё як ёсць,
і яшчэ лепш

За першыя паўгадзіны датэрмінова прагаласавалі чатыры чалавекі. Сярод іх жыхар вёскі Мілашова Віктар Рубанік. У нядзелю, 9 жніўня, у яго свае справы, тым больш, які сэнс адкладваць, калі з кандыдатам даўно вызначыўся. Прад’явіўшы пашпарт, атрымаў бюлетэнь. Паставіў у спісе выбаршчыкаў подпіс і дату галасавання. Знікае за шырмай у кабінцы і праз некалькі секунд ужо гатовы апусціць бюлетэнь у скрынку для галасавання.


Віктар спяшаецца на працу. Раней загадваў гаспадаркай у Мілашоўскай школе. Пасля ў яе сценах размясціўся інтэрнат для спецыялістаў «Мінскпрамбуда», што заняты на металапракатным заводзе. Тут таксама спатрэбіўся заўгасаўскі вопыт вяскоўца.


– Я ўсім задаволены, – не ўтойвае Віктар. – Ужо дарослыя дзеці: сын жыве ў сталіцы, дачка засталася на малой радзіме, ёсць унукі. Зацікаўлены ў тым, каб у нашай краіне па-ранейшаму была стабільная абстаноўка і захоўваліся ўсе перадумовы для далейшага развіцця. А з сябе і блізкіх не здымаю задачу працаваць не пакладаючы рук, тады ўсё будзе.


Родныя вяскоўца – жонка, дачка і ўнучка – завіталі на ўчастак следам. Важны момант у жыцці, таму дружна разам.
– Галасавала за тое, каб заставалася ўсё, як ёсць, – пракаменціравала жанчына. – Я родам з Латвіі, 26 гадоў тут жыву і не скарджуся. Кормімся з зямлі, маем усё сваё. А ў цэлым многае залежыць ад нас: дзе мы, хто і якія. У кожнага ёсць магчымасць выбіраць.


 Адчула сваю грамадскую значнасць і Мілана. Ёй 11 гадоў, пойдзе ў шосты клас Павяцкай школы. Прыйшла на ўчастак, каб павучыцца адказна ставіцца да выбараў, якія ні ў якім разе прапускаць нельга. Дзяўчынка з цікавасцю сачыла, што рабілі дарослыя.


– За што аддаю голас? Для мяне важна, каб у нашай краіне па-ранейшаму панавалі мір і спакой, каб шчаслівымі раслі дзеці, было дзе працаваць, – разважала Міланіна маці. – Я занята ў цэнтральнай раённай бальніцы, даглядаю хворых у хірургічным і траўматалагічным аддзяленнях. У сучасных умовах працы пандэмію лягчэй перажываць. Чакаем і новых пазітыўных перамен.

Каментарый назіральніка ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ірыны КРУК:
– Заўваг да арганізацыі выбараў і ходу галасавання на ўчастку не зафіксавана. Затое ёсць адчуванне свята. Вяскоўцы ахвотна карыстаюцца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова. Гэта зручна, бо многія заняты ва ўборачнай кампаніі, ёсць асабістыя важныя справы. Камусьці не падабаецца тоўпіцца. У дзень на ўчастак прыходзілі па 13 – 15 чалавек. Актыўнасць высокая, значыць, у вяскоўцаў ёсць грамадзянская пазіцыя і адказнасць за наша заўтра.

ДАВЕДАЧНА

Па інфармацыі раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на 7 жніўня правам датэрмінова падтрымаць свайго кандыдата на Міёршчыне скарысталіся 26,3 % выбаршчыкаў ад уключаных у спісы для галасавання. Яўка дастаткова высокая.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта