Авторизация
 

Новы магазін - "Пачастунак" - з'явіўся ў Туркове

 Кіраўніцтва вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» узяло курс на аднаўленне фірменнага гандлю, якім калісьці актыўна займалася. Першынцам выбралі цяпер дзеючы магазін «Гурман». У новых эканамічных умовах такі напрамак абяцае нарошчваць абаротныя сродкі, павялічваць аб’ёмы рэалізацыі, аператыўна вывучаць пакупніцкі попыт і іншыя выгоды.

 Да практычнай рэалізацыі выбранага накірунку прыступілі з абнаўлення ўласнымі сіламі часткі будынка былога комплекснага прыёмнага пункта камбіната бытавога абслугоўвання ў аграгарадку Туркова. Чацвёртага жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна пад красамоўнай назвай «Пачастунак». Яно адпавядае сутнасці прапануемага сельскім пакупнікам асартыменту. Вядома, асноўная ўвага мясным вырабам уласнай вытворчасці. Гэта ахалоджаныя паўфабрыкаты, фарш, каўбасы, мяса. Яшчэ малочныя прадукты, хлебабулачныя мясцовай вытворчасці, макаронныя, кандытарскія.


 Абедзенным часам перад дзвярыма новага магазіна адбылася невялікая ўрачыстасць. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі старшыня Туркоўскага сельвыканкама Пётр Ціхановіч і загадчык аддзела збыту мясакамбіната Анастасія Малецкая.


 – Вытворцы мясной прадукцыі імкнуцца быць бліжэй да спажыўцоў, – гаварыла Анастасія Міронаўна. – Прадукты ў новы магазін мяркуем завозіць кожны дзень з улікам попыту. Пажаданні запісвайце ў кнігу заказаў. Калі пакупнікі адгукнуцца на нашы прапановы, гатовы пашырыць гандлёвыя плошчы – будынак гэта дазваляе, – каб рэалізоўваць тавары прамысловай групы, будаўнічыя матэрыялы.


 Вяскоўцы зацікавіліся новай гандлёвай установай, некалькі дзясяткаў пакупнікоў сабралася задоўга да адкрыцця. Іх чакала дэгустацыя каўбасных вырабаў і магчымасць набыць свежую прадукцыю камбіната. Яна карысталася асаблівым попытам.
Абслугоўваць наведвальнікаў дапамагалі спецылісты прадпрыемства. Пастаянна тут будуць працаваць загадчыца Таццяна Ставінская і прадавец Ганна Арлюк.


 У Анастасіі Міронаўны пацікавіўся, ці насцярожвае яе блізкае суседства з магазінам Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства.
– Канкурэнцыя толькі спрыяе справе, – прагучаў аптымістычны адказ.


Будучыня пакажа, наколькі гэта выказванне адпавядае рэчаіснасці. Першы рабочы дзень «Пачастунак» пачаў з бойкага гандлю.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта