Торжество в честь дня рождения вице-адмирала Егора Томко прошло в Миорах
gazeta 4-08-2020, 12:38 569 Грамадства / Школа мужнасцiДзяцінства вясковага хлапчука з Міёршчыны праходзіла на беразе возера. Ён марыў пра мора. Мара стала жыццём.
У Міёрах ушанавалі памяць віцэ-адмірала, Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі. Трэцяга жніўня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння славутага земляка. У гэты дзень ля мемарыяльнай дошкі ў гонар героя адбылася ўрачыстасць.
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, ордэн Мужнасці Расійскай Федэрацыі, ордэн Леніна СССР, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга… Гэта далёка не поўны пералік узнагарод нашага земляка Ягора Томкі, што прынесла яму водная стыхія.
Больш за 30 гадоў прысвяціў Ягор Андрэевіч службе ў марскім флоце. Адна з самых знакавых падзей – пераход на падводных лодках у 1978 годзе з Паўночнага на Ціхаакіянскі флот пад ільдамі Арктыкі.
Факты біяграфіі віцэ-адмірала ўзгадвалі падчас урачыстасці, на якой прысутнічалі родная сястра героя Нона Саркісян, намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Чарняўская, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Фурс, моладзь з працоўных калектываў.
Гаварылі пра мужнасць і сілу духу славутага земляка, патрыятызм і вернасць абранай справе. Яго жыццё, якое пабудаваў сваімі настойлівасцю, адказнасцю і працавітасцю – годны прыклад для іншых.
Памяць героя ўшанавалі хвілінай маўчання, да мемарыяльнай дошкі ўсклалі букеты кветак.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.