Авторизация
 

На чыгунцы ў Міёрах свае атмасфера і правілы

 Кожнаму знаёмы фразеалагізм «пераводзіць стрэлкі», што азначае здымаць адказнасць з сябе і перакладаць на іншых. У прафесійнай лексіцы чыгуначнікаў пад такім выразам разумеюць вызначэнне маршрута для цягніка. Гэта падразумявае высокую асабістую адказнасць. На чыгунцы ўвогуле без пільнасці не абысціся.

Будзьце ўважлівыя, прыбывае цягнік

Удалечыні пачуўся размераны стук колаў. Праз некалькі хвілін насупраць будынка вакзала чыгуначнай станцыі «Міёры» спыніцца грузавы састаў. Прыходзіць сюды штораніцы, а вечарам скіроўваецца ў зваротны шлях. Вагоны, колькасць якіх кожны дзень розная, запоўнены грузамі, некаторыя парожнія.


 – Сёння прымаем восем вагонаў. Пяць ідуць парожнімі, у іх пагрузяць лес работнікі ДЛГУ «Дзісненскі лясгас», у двух вагонах шрот для камбікормавага завода, у трэцім – цэмент, – расказвае начальнік станцыі Анастасія Друз, з якой чакаем састаў на пероне.


Дзяжурны па станцыі Вікторыя Малецкая ўжо выйшла на платформу і вітае транспарт спецыяльным знакам. Скіравалася да састава прыёмаздатчык Алена Рубанік. Яе задача – агледзець кожны вагон.


– Калі вагоны расставяць, згодна з грузавым фронтам, прыёмаздатчык праверыць іх яшчэ раз на прадмет бяспекі і правільнасці перавозкі грузаў, – заўважае начальнік станцыі.

Прабачце,
што вы сказалі?

– Што азначае выраз «грузавы фронт»? – удакладняю ў Анастасіі.


– Гэта расстаноўка вагонаў на пуцях для пагрузкі і разгрузкі. Зараз іх расшчэпяць і лакаматыў кожны зацягне па вызначаных месцах, – тлумачыць субяседніца.


 Цікавых слоў і фраз у лексіконе чыгуначнікаў шмат. Адны зразумелыя. Наўрад ці ў каго ўзнікне пытанне, які вагон называюць парожнім. А вось, як выглядае паўвагон, думаю, не кожны здагадаецца. Мне падалося, што ён напалову меншы па даўжыні за звычайны. На самой справе – без даху.


Тое, што мы называем цягніком, для чыгуначнікаў – рухомы састаў, які складаецца з лакаматыва і вагонаў. Бывае ўніверсальны – для перавозкі лесу, блокаў, цэменту і так далей. Ёсць спецыялізаваны – для аднаго віду грузаў. Менавіта на такім прывозілі сталь у рулонах на металапракатны завод.


– Вагоны адрозніваюцца як знешне, так і па нумарацыі, – заўважае Анастасія. – У нумары восем лічбаў і па першай можна вызначыць від вагона. Напрыклад, 6 – гэта паўвагон.

 Пра работу
з любоўю

Здаецца, чыгунка – тое месца, дзе патрэбна цвёрдая мужчынская рука. Калектыў міёрскай станцыі жаночы. Разбіраюцца ў розных тэхнічных момантах, трымаюцца строгіх правіл, любяць сваю работу.


– Працую тут з 2009 года. Сустракаю і правяраю грузавыя цягнікі, рада зносінам з кліентамі, – расказвае Алена Рубанік. – Прафесію чыгуначніка атрымала ў тэхнікуме ў Даўгаўпілсе. У 80-я гады працавала ў Расіі на станцыі Волхаўбуд, што за сто кіламетраў ад Пецярбурга. Там была аглядчыкам вагонаў. Заробак задавальняў, сяброў добрых сустрэла, але прыцягненне родных мясцін аказалася мацней.


Прыёмаздатчыкам працуе Юлія Ладыга. З абавязкамі дзяжурных па станцыі спраўляюцца Наталля Пупіна, Вікторыя Малецкая і Валянціна Радзішэвіч, якая ў калектыве з 1982 года. Станцыённы рабочы Святлана Рудзь сочыць за парадкам і чысцінёй у памяшканнях і на тэрыторыі з 1986-га.


 Пайшоў чацвёрты год, як узначальвае станцыю Анастасія Друз. Прыйшла сюды пасля вучобы ў каледжы ў Оршы. Сёлета завочна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарта ў Гомелі.


 – Люблю сваю работу за тое, што сённяшні дзень непадобны на ўчарашні і заўтрашні. Аднастайнасць не для мяне, – гаворыць яна. – Тут пастаянны рух, зносіны з кліентамі, вырашэнне розных сітуацый. Так, трэба і на месцы пасядзець, з дакументацыяй папрацаваць, але і гэта цікава.

Без дыплома
і дысцыпліны – шлагбаум

Як заўважае Анастасія, на чыгунку без спецыяльнай адукацыі не прымуць. Тут свая спецыфіка, свае асаблівасці, свае правілы, якія трэба дакладна ведаць і выконваць.


– Старонняму чалавеку нашы дзеянні не заўсёды зразумелыя, – адзначае субяседніца. – Прывяду прыклад. Штовечар адпраўляем пасажырскі цягнік. Пасажыры занялі свае месцы, праваднікі зачынілі дзверы ў вагонах, і праважатыя лічаць, што можна ехаць. Па правілах стаянка тры хвіліны, і раней мы не маем права адпраўляць састаў. Увогуле чыгунка – гэта адзіны механізм, дзейнасць якога залежыць ад дакладнага і строгага выканання абавязкаў кожным супрацоўнікам.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта