Построим дом добра! Помогите обустроить отделение круглосуточного пребывания для инвалидов в Миорах

 Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН перанеслі ў іншы будынак. Зрабілі рамонт, абсталявалі безбар’ернае асяроддзе. Для больш паспяховай рэабілітацыі наведвальнікаў і іх інтэграцыі ў грамадстве неабходна набыць спецыяльныя інвентар, бытавую тэхніку. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звяртаецца з просьбай прыняць пасільны ўдзел ва ўладкаванні новага «Дома дабра».

Дзесяць гадоў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі яно стала другім домам. Тут з радасцю праводзяць дні, гатовы прыходзіць у выхадныя і святы.

Грашовыя сродкі з паметкай «Для ОДПИ» можна пералічыць на рахунак дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна». E-mai: miory.r-tc@mintrud.by.
211287 г. Міёры, Віцебская вобл., вул. Камуністычная, 36-2.
Разліковы рахунак № BY18AKBB36423210001352100000
Банк-адпраўнік: ЦПБ № 213 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Міёры
БІК AKBBBY2Х
УНП 390173309
ОКПО 29154847
УНК 4343
Крыніца фінансавання: сродкі да запатрабавання.

ЛІЧБА

У Міёрскім раёне пражываюць 922 інваліды. З іх 84 маладыя.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.