Авторизация
 

Магазін «Мясная лаўка» ў Міёрах стаў любімчыкам у жыхароў райцэнтра і не толькі

 Поспех гандлёвай кропкі вызначаюць тры складнікі: асартымент тавараў, прывабныя цэны, ветлівае абслугоўванне. Усё гэта ёсць у магазіне «Мясная лаўка», што размясціўся ля скрыжавання вуліц Кастрычніцкай і Камуністычнай у райцэнтры. Штодня дзясяткі пакупнікоў прыходзяць сюды за свежай прадукцыяй, якую адпускаюць ветлівыя і ўважлівыя прадаўцы.

У які час ні зазірнеш у «Мясную лаўку», тут чарга. Ці невялікая – з трох-пяці пакупнікоў, ці доўгая – у два рады. Аднак нават калі перад табой чалавек дваццаць, чаканне не ў цяжар. Прадаўцы, як руплівыя пчолкі, хутка перамяшчаюцца ад вітрын і халдзільнікаў да прылаўка, кладучы на вагі тавар, цікавяцца, ці дастаткова ўзважылі, удакладняюць кошт, дзякуюць аднаму пакупніку і ветліва пытаюцца «Што для вас?» у наступнага. Прыемна назіраць за іх работай. Калі падыходзіць твая чарга, узнікае адчуванне, што чакалі менавіта цябе.


– Яшчэ перад адкрыццём магазіна кіраўніцтва паставіла задачу заваяваць у пакупнікоў аўтарытэт. Гэта магчыма пры якасным абслугоўванні. А яно складаецца з увагі да кожнага, хто прыходзіць, з ветлівай усмешкі, слоў удзячнасці за пакупку. Прытрымліваемся такіх правіл і нам гэта падабаецца, – гаворыць загадчыца ўстановы Алеся Несцярэнка.


 Разам з Алесяй Генадзьеўнай сустракаюць пакупнікоў за прылаўкам Вікторыя Тарасенка, Марта Антанёнак, Святлана Лаўрыновіч. Марта працуе ў магазіне з першага дня, Вікторыя папоўніла калектыў праз тры месяцы пасля адкрыцця, Святлана далучылася пазней, але хутка ўлілася ў зладжаную каманду. Сёлета дае водпускі асноўным работнікам Сняжана Сушко. Шмат важыць унёсак у агульную справу грузчыка Уладзіміра Швяцова.


 Увесь рабочы дзень прадаўцы праводзяць на нагах і ў актыўным руху. Прывыклі да шпаркага рытму, які лёгкім не назавеш. Напэўна, фізічную стомленасць пэўным чынам кампенсуе ўдзячнасць пакупнікоў, якія бачаць старанне работнікаў, адчуваюць іх увагу.


– У кнізе прапаноў і заўваг толькі станоўчыя водгукі. Пакупнікі самі просяць пакінуць у ёй добрыя словы. Гэта вельмі прыемна, – усміхаецца загадчыца. – Мы рады, што да нас прыходзяць штодня і прадукцыя карыстаецца попытам.


Сетка магазінаў «Мясная лаўка» належыць унітарнаму прадпрыемству «Гандлёвы дом», у структуру якога ўваходзяць ААТ «Мясакамбінат Славянскі» і ТАА «Вітконпрадукт». Іх таварамі запоўнены паліцы. Штодня ля магазіна спыняецца машына са свежай прадукцыяй. «Мясакамбінат Славянскі» пастаўляе свініну і вырабы з яе, «Вітконпрадукт» забяспечвае курынымі паўфабрыкатамі, каўбасамі і іншымі ласункамі з мяса птушкі.


 – Вялікі попыт на сыравэнджаныя свіныя каўбасы і шыйку. Вельмі любяць сардэлькі. Хто аднойчы іх паспрабаваў, пасля пастаянна прыходзіць за ўлюбёным прадуктам. Хутка разбіраюць шашлыкі, свіныя і курыныя каўбаскі, курыныя кумпячкі і сцёгны. Замарожаныя паўфабрыкаты таксама доўга не залежваюцца, – расказвае пра пакупніцкія густы загадчыца ўстановы. – Летняй парой колькасць пакупнікоў вырастае. За мяснымі ласункамі прыходзяць жыхары іншых гарадоў, што прыязджаюць у Міёры пагасцяваць у родных. Прыемна, што выбіраюць наш магазін.


Старанне работнікаў цэніць кіраўніцтва. Як расказала Алеся Несцярэнка, штогод атрымліваюць навагоднія падарункі, заахвочванні да прафесійнага свята. Высокая ацэнка невялікага зладжанага калектыву «Мясной лаўкі» заслужана штодзённай сумленнай і якаснай працай, якая пастаянна на вачах у пакупнікоў.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта