Авторизация
 

Стагоддзе савецка-польскай вайны палякі адзначылі жалобнымі ўрачыстасцямі на магілах сваіх воінаў у Міёрах

  Баявыя дзеянні пачаліся 18 чэрвеня 1920 года ў тым ліку на тэрыторыі нашага раёна. Падраздзяленні Чырвонай Арміі пад камандаваннем Г. Гая прарывалі лінію абароны палякаў, якая праходзіла прыкладна ад урочышча Дубы да Дрыгуч. Баі вяліся і на Язненшчыне. Яны пакінулі нямала магіл, некаторыя з іх захаваліся да нашага часу, у тым ліку ў Язне, Міёрах, Драгунах. Пра жалобнае мерапрыемства ў Язне наша газета паведамляла: 16 ліпеня польская дэлегацыя пад кіраўніцтвам дарадцы – прэс-сакратара пасольства Рэспублікі Польшча Аркадзіўша Клембека наведала пахаванні «жалнежаў нязнаных» – невядомых салдат – на «старых» могілках у Міёрах.

Перад адзіннаццаццю пахаваннямі з белымі крыжамі пробашч Міёрскага касцёла ксёндз Андрэй правёў памятнае богаслужэнне. Аркадзіўш Клембек у прамове аддаў даніну памяці воінам, якія абаранялі межы і незалежнась сваёй дзяржавы, падзякаваў мясцовым уладам і людзям за догляд салдацкіх магіл.


– Наш абавязак – паважаць памяць байцоў, якія загінулі за сваю Радзіму, – прадоўжыў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. І да агульнага, самага вялікага крыжа мемарыялу паставіў кошык з кветкамі побач з вянком, які адначасова ўсклаў намеснік ваеннага аташэ пасольства Рэспублікі Польшча Томаш Бурда.


Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. На ўсіх пахаваннях запалены лампадкі.
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дыпламаты, святары, прадстаўнікі ўладных структур і грамадскасці, краязнаўцы і работнікі СМІ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 006
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 383
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта