Авторизация
 

Пра плюсы і мінусы электраацяплення разважаў Віктар Гайбовіч з Міёр

 Жыхар Блажак Віктар Гайбовіч сцвярджае, што зацікавіўся выкарыстаннем электрычнасці для ацяплення дома, як толькі пра такую магчымасць з’явілася інфармацыя ў інтэрнэце. Звярнуўся ў РЭС. Спецыяліст выехаў на месца, пасля вывучэння тэхнічных умоў заключыў: у заяўніка ёсць магчымасць падключыць электракацёл магутнасцю да 9,5 кілавата. Гэта стала нагодай звярнуцца ў райвыканкам за дазволам правесці рэканструкцыю электразабеспячэння ўласнага дома. Станоўчага рашэння чакаў не доўга.

Умовы і парадак пераходу на электраацяпленне прыватнага, ды і іншага жылля летась толькі нараджаліся. Віктару Антонавічу давялося дзейнічаць па падказках спецыялістаў і па ўласным разуменні. Заказаў праект на падключэнне электракатла ў прыватніка, а пасля адабрэння спецыялістаў РЭС той жа ўмелец выканаў патрэбныя работы. Заплаціў дзесьці паўтары тысячы рублёў. Сам кацёл максімальнай магутнасцю дакладна ў 9,5 кілавата абышоўся ў 1,4 тысячы. Не самы танны, гандаль прапануе шмат мадэляў коштам ад 300 да 3 тысяч беларускіх рублёў. Выбіраў аптымальны па цане, надзейнасці, магчымасці не толькі ацяпляцца, але і забяспечваць бытавыя патрэбы ў гарачай вадзе: побач стаіць вялікі бойлер ускоснага нагрэву. Электрыкі РЭС за нязначныя грошы падвялі сілавую лінію да дома, праз асобны шчыт і дадатковы лічыльнік падключылі новае абсталяванне.


Знешне электракацёл падобны на газавы – невялікая белая скрынка на сцяне. Абслугоўванне яго асаблівых цяжкасцей не выклікае. Устаноўлены ў кухні, абвязка з поліпрапіленавых труб.

 Наколькі надзённай была патрэба ў такім кроку?

– У мяне нармальна дзейнічала вадзяное ацяпленне і нават душавая кабіна ад самаробнага катла, уманціраванага ў кухонную пліту, – апавядае Віктар Антонавіч. – Выдаткі на паліва не надта вялікія: на ацяпляльны сезон звычайна купляў машыну-паўтары дроў і каля дзвюх тон торфабрыкету. Але пенсіянеру цяжэй ўсё спарадкаваць, потым штодзень падтрымліваць полымя, выдаляць попел.


Новая сістэма ацяплення запрацавала непасрэдна перад новым 2020-м годам. У самым аддаленым пакоі ўстанавіў тэрмарэгулятар, які сочыць за стабільнасцю работы катла. Дзейнічаў ён надзейна. Хаця гэтаму спрыяла мінулая незвычайна цёплая зіма, калі вялікіх перабояў у электразабеспячэнні не здаралася.


Колькі каштуе ацяпляцца электрычнасцю?

– Мяне гэта асабліва цікавіла на першым часе. За студзень заплаціў толькі за ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне (менавіта на такія мэты і разлічаны электракацёл) 91 рубель. Нагадаю, што месяц быў цёплым, а мой дом вялікі. Затое ніякіх дадатковых клопатаў. Згодны, што для пенсіянера пакуль новы камфорт дарагаваты, але я працую, таму ў сямейны бюджэт укладваюся.
З Віктарам Антонавічам пагадзіўся. У мяне ацяпленне прыродным газам, а на кухню гарачая вада паступае з электрабойлера, плачу за паслугі значна менш. Для сябе зрабіў выснову: устанавіць электракацёл, калі дазваляе сілавая лінія, менш клопатна і больш танна, затое потым трэба больш плаціць. Падвесці газавую трубу абыдзецца даражэй, а пры карыстанні будзе менш выдаткаў.
Такая вось арыфметыка. Яна праўдзівая толькі зараз, пакуль не запушчана Беларуская АЭС. Але ж гэта падзея ўжо не за далёкім гарызонтам.

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта