Авторизация
 

На брацкай магіле ў Лявонпалі з'явіўся яшчэ адзін медальён

 У Лявонпалі на брацкай магіле з’явіўся медальён з партрэтам малодшага сяржанта 973-га палка 270-й Дзямідаўскай стралковай дывізіі Івана ТАСКАЕВА. Урачыстасць па ўвекавечанні памяці воіна адбылася 5 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень 76 год таму салдат загінуў ад цяжкіх ран, атрыманых у баях за вызваленне Беларусі.

Перадгісторыя падзеі бярэ пачатак з красавіка. Ва Узмёнскі сельвыканкам прыйшло пісьмо з сяла Саранпауль Бярозаўскага раёна Ханты-Мансійскай акругі-Югра Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Унучка загінулага воіна Ірына Вывчый (на здымку) прасіла пацвердзіць інфармацыю пра месца пахавання дзеда.


 – Родныя і нашчадкі Івана Таскаева 76 гадоў шукалі, дзе ён пахаваны. Даведаліся, што загінуў у баях за вызваленне Беларусі 5 ліпеня 1944 года і апошні прыстанак знайшоў у вёсцы Рыжкі Міёрскага раёна, – расказвае старшыня Узмёнскага сельвыканкама Браніслаў Невяроўскі. – У адказе напісаў, што інфармацыя дакладная. Прапанаваў зрабіць медальён з партрэтам дзеда і размясціць яго на брацкай магіле ў Лявонпалі. Ірына прыслала фота, яе родны брат Віктар Таскаеў, які жыве ў Омску, аплаціў расходы.


  Пра малодшага сяржанта Івана Таскаева вядома, што нарадзіўся ён у Сычэўскім сельсавеце Вагайскім раёне Омскай вобласці. На фронт прызваны ў 1941 годзе. Быў наводчыкам кулямёта. У 1943-м атрымаў раненне, падчас рэабілітацыі знаходзіўся ў роднай вёсцы, пасля вярнуўся ваяваць. Загінуў у 28 год. Разам з сямю іншымі байцамі пахаваны на паўднёвым ускрайку лесу ля вёскі Рыжкі.


– Урачыстасць па ўвекавечанні памяці воіна Івана Таскаева была невялікай па колькасці ўдзельнікаў – прысутнічала некалькі мясцовых жыхароў, але вельмі значнай па сэнсе, – адзначае Браніслаў Невяроўскі. – Медальён я сам прымацоўваў. У гэты час у мясцовай царкве, што знаходзіцца побач з брацкай магілай, зазванілі званы. Так супала. Розныя пачуцці адначасова захлынулі душу: смутак пра ахвяр вайны, гордасць за мужнасць і смеласць нашых воінаў, радасць, што памяць пра іх працягвае жыць.

Фотаматэрыял Браніслава НЕВЯРОЎСКАГА і з архіва рэдакцыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта