Авторизация
 

Зрабіць іншым смачна - асалода для кандытара, упэўнена Наталля Заяц з Міёр

 Прафесія ў міярчанкі Наталлі ЗАЯЦ салодкая – яна кандытар. Спякотная, бо летам тэмпература паветра ў цэху вышэй, чым на вуліцы. Радасная, таму што свежая духмяная выпечка дорыць асалоду сотням людзей.

Няхай хапаюцца за галовы дыетолагі і заўзятыя аматары правільнага харчавання, але без круасанаў са згушчонкай, кексаў з разынкамі, пірожных з крэмам і іншай смакаты наша жыццё страчвае частку сваіх яркіх фарбаў. Дакладней – смакаў. Кандытару мясцовага хлебазавода Наталлі Заяц выраб розных ласункаў дорыць асалоду не меншую, чым спажыўцам, якія набываюць штосьці салодзенькае да чаю.

У Наталлі Міхайлаўны добрыя вочы, прыемная ўсмешка і спакойны голас са звонкімі ноткамі. Падчас размовы мне становіцца зразумелым сакрэт асаблівага смаку міёрскай выпечкі – яе гатуюць улюбёныя ў сваю справу прафесіяналы.


– Працуем утраіх. У кандытарскім цэху хлебазавода я занятая 14 гадоў. Немалы вопыт у маіх калег Наталлі Шульгі і Ліліі Чалала, – расказвае субяседніца. – Дакладна ведаем рэцэптуру кожнага выраба і паслядоўнасць прыгатавання. Гэта абавязкова, але не менш важна кулінарыць з душой, за работай настройвацца на добры лад.


Сваю прафесію Наталля Заяц выбірала, зыходзячы з уласных інтарэсаў. Падабалася бавіць час ля пліты, гатуючы розныя ласункі да чаю. Спецыяльнасць повара-кандытара атрымала ў каледжы ў Полацку і вярнулася ўдасканальваць майстэрства ў родныя Міёры. Працавала ў райспажыўтаварыстве, затым перайшла на хлебазавод.


– Люблю сваю работу. Калі вярнуцца ў мінулае, зноў выбрала б гэтую справу, – з усмешкай сцвярджае яна. – Праца нялёгкая. Графік – з сямі раніцы да трох гадзін дня. Калі шмат заказаў, затрымліваемся. Увесь дзень на нагах і ў руху. Затое як цешыць душу выгляд гатовых вырабаў – апетытных і прыгожых.


Гледзячы на стройную фігуру кандытара, мяркую, што яна да салодкага раўнадушная. Наталля Міхайлаўна прызнаецца, што цукеркі, пірожныя і іншыя ласункі дазваляе сабе вельмі часта. За лішнія калорыі не турбуецца. Пакуль завіхаецца ў цэху, яны хутка згараюць.


Яшчэ трымаць форму дапамагае плаванне. Любімы летні адпачынак – на азёрах. Кампанію складае муж Алег. Ён заняты ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Раней хадзілі купацца ўсёй сям’ёй, цяпер у дарослых сыноў іншыя інтарэсы. Старэйшы Павел сёлета скончыў медыцынскі каледж і ў жніўні папоўніць калектыў раённай бальніцы. Малодшы Аляксандр перайшоў на другі курс энергетычнага факультэта БНТУ.


Сваіх родных Наталля Міхайлаўна любіць парадаваць дамашняй выпечкай. У прыярытэце пясочныя пірожныя. Дома часцей кулінарыць халоднай парой, бо летам гаспадыню чакаюць агарод і кветкі на клумбах, у якія таксама ўкладвае душу. Ад таго і гараць яркай квеценню лілеі, хрызантэмы і іншыя краскі.


Самыя радасныя ўспаміны, поспехі і складанасці, мары і клопаты ў Наталлі Заяц звязаны з Міёрамі. У родным горадзе яна знайшла сямейнае і прафесійнае шчасце, заслужыла прызнанне. Сёлета партрэт Наталлі Міхайлаўны занесены на раённую Дошку гонару.
– Для мяне гэта было вялікай нечаканасцю. Чаму менавіта я? – сціпла заўважае. – Канешне, прыемна атрымаць такую высокую ацэнку. Родныя за мяне парадаваліся.


Пасля размовы і фотасесіі мы развіталіся з гэтай прыемнай і шчырай жанчынай. Кандытар скіравалася ў цэх, дзе яе чакалі калегі і пернікі, для якіх варыла сіроп і рабіла глазуру. Гэтыя дзеянні, як і прамазванне каржоў для тортаў, аздабленне іх рознымі ўзорамі, паўтараюцца сотні разоў, але не надакучваюць. Разам з адточанымі кулінарнымі навыкамі Наталляй Міхайлаўнай кіруе ўсведамленне таго, што яе праца дорыць людзям радасць.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта