Авторизация
 

Чым нам мілы Міёрскі край?

Кожная мясцовасць адметная нечым сваім. Прыродай, гісторыяй, помнікамі архітэктуры, людзьмі. Шмат прывабнага на нашай Міёршчыне. За што цэняць гэты край яго ураджэнцы, жыхары і госці?

 Святлана Баравік, начальнік участка добраўпарадкавання УП ЖКГ:

– Светлыя ўспаміны дзяцінства і юнацтва, радасці і поспехі самастойнага жыцця – усё звязана з міёрскім краем. Яркімі карцінамі паўстаюць у памяці маляўнічая прырода вёскі Мікалаёва, дзе я нарадзілася, яе жыхары. Сем’і ва ўсіх былі вялікія, з суседзямі жылі дружна. На пароме, што хадзіў праз раку Дзісна, ездзіла ў госці да дзядулі на другі бераг. Быў перыяд, калі дзесяць год я пражыла ў Віцебску, але пасля вярнулася дадому – у Міёры. Люблю гэты гарадок за яго чыстае паветра, прыемную цішыню і адсутнасць мітусні. Зрабіць Міёры яшчэ ўтульней і прыгажэй стараецца наша служба. Хацелася б, каб гараджане цанілі чужую працу і створаную для іх прыгажосць.

 Дзмітрый Богуш, кадэт Віцебскага кадэцкага вучылішча:

– Люблю Міёры, бо тут мая радзіма, мая сям’я, мае родныя. У нас чыстае паветра, прыгожая прырода. Любімае месца летняга адпачынку – возера. Хочацца, каб пляжы ў горадзе і раёне былі больш добраўпарадкаванымі, каб з’яўляліся прывабныя месцы, дзе можна прыемна бавіць час, каб нашы людзі мелі дастатак і магчымасці рэалізоўваць свае мары.

 Маргарыта Кліменцьева, карэктар газеты «Витебские вести»:

– Да Міёршчыны – маёй малой радзімы – асабліва трапяткія пачуцці. Гэты край зачароўвае сваёй прыродай. У Язне, дзе я нарадзілася і расла, два возеры, рэчка, лес. Амаль усё лета ў дзяцінстве праводзіла ў дзядулі з бабуляй у Канахах. Шкада, тады не было экасцежкі на балоце. Вельмі хацелася б па ёй прагуляцца. Прыязджаю ў родны край раз на год падчас водпуску. Для мяне не горш за замежны курорт адпачынак у цёці ў Волкаўшчыне, дзе свежае паветра, чысты і багаты на ягады і грыбы лес. Другая цёця жыве ў самым маленькім беларускім горадзе Дзісне. Мястэчка перш-наперш асацыіруецца са святам іконы Божай Маці
«Адзігітрыя». Яшчэ з паромнай пераправай. Шмат чула пра вадаспад на рацэ Вята, любавалася ім на фотаздымках і вельмі хачу пабачыць на ўласныя вочы.

  Максім Шышкін, малады спецыяліст Туркоўскай школы:

– У мінулым годзе пасля вучобы ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М. Машэрава мяне накіравалі працаваць у Міёрскі раён. Гэты край быў мне мала вядомы, пакрысе знаёміўся з ім. За год пабываў у многіх населеных пунктах. Больш за ўсё запомніліся Дзісна і Язна, адметныя сваімі ландшафтам і дагледжанасцю. Яшчэ тут вялікі арэал дзікіх жывёл, якія часам зусім не баяцца суседства з людзьмі.

 Мікіта і Дар’я Навіцкія, маладая сям’я з Дзісны:

– Міёршчына – гэта не толькі месца, дзе мы нарадзіліся. З ёй звязаны самыя дарагія і цёплыя ўспаміны. Тут стварылі сям’ю, тут з’явіліся на свет нашы дачушкі, тут пабудавалі ўласны дом, у якім хочам пражыць доўгае шчаслівае жыццё. Як бы ні было хораша ў іншых месцах, заўсёды хочацца вяртацца дадому. Туды, дзе ўсё сваё, роднае, дзе любяць і чакаюць. Нам здаецца, што ніколі не пагодзімся прамяняць спакойнае і размеранае жыццё ў роднай старонцы на мітусню вялікіх гарадоў.

 Святлана Кабяк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Язненскай школы:

– Я нарадзілася ў Шаркаўшчынскім раёне, але ўсё жыццё звязана з Міёршчынай. Першы клас, школьныя гады, вяртанне па размеркаванні ў родны сэрцу край, сям’я, дзеці, унукі. Унікальная прырода, цудоўныя мясціны. У гэтым маленькім куточку вялікай Радзімы адпачываю душой. Для мяне няма месца прыгажэй за гэтае.

Фотаматэрыял з адкрытых крыніц.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта