Авторизация
 

Актыўныя міярчане выбіраюць інтэлект, творчасць і гумар

Два гады як «Укантакце» з’явілася суполка «Активные люди (МИОРЫ+)». Сцяну групы запаўняюць гумарыстычныя пасты, фотаконкурсы, задачкі на логіку і інтэлект. Колькасць удзельнікаў упэўнена набліжаецца да тысячы. 

З пяці адміністратараў суполкі найбольш актыўнічае міярчанка Алена Сташулёнак. Размяшчае кароткія расповяды і відэа пра цікавых і творчых людзей райцэнтра, дагледжаныя сядзібы, весяліць падпісчыкаў пастамі з гумарам, прыводзіць цікавыя факты, ініцыіруе конкурсы. Нядаўна прайшло фотаспаборніцтва «Клубнічны рай», удзельнікі якога дасылалі здымкі з апетытнымі ягадамі. Чарговы фотабатл аб’явілі да Дня горада Міёры. Прапанавалі дасылаць здымкі прывабных месцаў райцэнтра.
З пачатку года ідзе фотаспаборніцтва «Алфавітаманія». Да ўдзелу прымаюць здымкі з прадметам на ўказаную літару. Ужо прайшлі І.


– З кастрычніка правялі 36 конкурсаў і сем фотабатлаў. Пераможцаў апошніх выбіраем шляхам галасавання. Хто больш лайкаў набірае, таму і падарунак, – расказвае Алена Васільеўна. – Прыемна, што нашу суполку падтрымліваюць індывідуальныя прадпрымальнікі, дапамагаюць прызамі для пераможцаў. Вельмі ўдзячна Ларысе Кузьміной, Ксеніі Маскаленка, магазінам «Сказка», «Радуга», «Мойдодыр», «Оазис», «Бутик».


Для Алены Сташулёнак дзейнасць у суполцы – хобі, самарэалізацыя. І, як прызнаецца, яе хвілінка славы. Акрамя клопатаў па хаце і двары, які стракаціць разнастайнымі дэкаратыўнымі кампазіцыямі, штодня знаходзіць час на інтэрнэт-справы. Цяпер былога работніка райспажыўтаварыста родныя і жартам, і ўсур’ёз завуць блогерам.


 Удзельнікі суполкі падтрымліваюць стасункі не толькі анлайн. Нядаўна збіраліся ва ўтульнай альтанцы на сядзібе Сташулёнкаў адзначыць Дзень нараджэння аб’яднання.


– На святочныя пасядзелкі запрашала самых заўзятых актывістаў. Тых, хто не скупіцца на лайкі, рэпосты і каментарыі, удзельнічае ў конкурсах. У іх ліку супрацоўніца аддзела па адукацыі Святлана Матылёнак, выхавацель яслі – сада № 1 Марына Вайцюль, бібліятэкары Вольга Федуковіч і Таццяна Невядомская. У інтэлектуальных віктарынах па два разы перамагалі Марыя Грэцкая, Наталля Кудрашова, Наталля Яблонская. Пяць разоў была пераможцам конкурсаў Надзея Сівіцкая. Шкада, што не ва ўсіх атрымалася завітаць на свята. За чаяпіццем абмяркоўвалі дзейнасць групы, прыгадалі гісторыю яе ўзнікнення, – распавядае Алена Васільеўна.


Сваім з’яўленнем суполка абавязана міёрскаму хлопцу Дзмітрыю Круку. Ён вырашыў аб’яднаць людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, прапаноўваў інтэлектуальныя гульні, конкурсы. Далучылася да групы мінчанка Вольга Байкова, якая ў Міёрскім раёне курыруе праект «Новая жизнь в обмен на крышечки». Алена Сташулёнак прыйшла ў аб’яднанне ў кастрычніку мінулага года і стала яе лідарам. Весці суполку ёй дапамагае пляменніца з Наваполацка Юлія Рамзаева. Штодня заходзіць у групу сястра Вера Шаркоўская, ставіць лайкі, піша каментарыі і пасты, удзельнічае і перамагае ў конкурсах. Да 8 Сакавіка атрымала заахвочвальны прыз.


Сярод падпісчыкаў як жыхары Міёр, так і выхадцы з нашага краю, якія пражываюць у іншай мясцовасці і цікавяцца падзеямі на малой радзіме. Двойчы падарункі за перамогу ў конкурсах Алена Васільеўна перадавала ў Верхнядзвінск. Удзельнікі шкадавалі, што ў іх горадзе няма такой суполкі.


У групы «Активные люди (МИОРЫ+)» наперадзе шмат конкурсаў, задачак і цікавай інфармацыі для пашырэння кругагляду.
– Віншую ўсіх падпісчыкаў з Днём нараджэння нашай суполкі. Кожнаму жадаю здароўя, дабрабыту ў сем’ях, поспехаў на працы, дабра ў душы. І, канешне, гумару і весялосці. З імі жыць прасцей, – усміхаецца Алена Васільеўна. – Чакаем прапаноў ад удзельнікаў, будзем рады папаўненню. Дарэчы, прыз для тысячнага падпісчыка ўжо напагатове.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Алены СТАШУЛЁНАК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта