Авторизация
 

Хто заходзіць перакусіць у кафе "Прыазёрнае" ў Пераброддзі

Бярвёнавыя сцены ўпрыгожваюць фотаздымкі міёрскіх краявідаў, на драўляных століках – ажурныя белыя сурвэткі, за шырокім вакном – дарога, уздоўж  яе бярозы, а за імі віднеецца возера. Прыемна пахне дрэвам і свежазаваранай кавай. Мы ў міні-кафэ «Прыазёрнае» ў Пераброддзі. Хораша тут. Хочацца пабыць даўжэй, смакуючы духмяную каву і слухаючы расповяды буфетчыцы Вольгі Шаўлюга пра яе звычайныя будні.

Два тыдні зацягнуліся на дзесяць год

– Прыехала на два тыдні і затрымалася на дзесяць год, - усміхаецца Вольга Анатольеўна.
Кафэ «Прыазёрнае» пад крылом тады яшчэ Міёрскага райспажыўтаварыства адчыніла дзверы ў сярэдзіне снежня 2010-га. Падчас адкрыцця і ў першыя тыдні запрасілі папрацаваць Вольгу Шаўлюга, якая была занята ў «Плёсе» ў райцэнтры.


– Пастаяннага работніка сюды так і не знайшлі. Прыходзілі маладыя дзяўчаты, але не затрымліваліся. Так гэтае месца за мной і засталося, – расказвае субяседніца. – Работы хапае. Дзень пачынаю з уборкі тэрыторыі і памяшканняў. Цёплай парой выношу вазоны з кветкамі, сталы і крэслы на адкрытую веранду. Увечары зноў хаваю ўсё пад замок. Наведвальнікі прыходзяць штодня.


Працуе міні-кафэ шэсць дзён на тыдзень з 10.00 да 19.00. Выхадны – аўторак. На работу і дадому ў Міёры Вольга Вітальеўна дабіраецца на спадарожным транспарце.

Першым вітае Мухтар

Ля кафэ сустракае дружалюбны сабака.
– Мясцовая дзятва кліча яго Мухтарам, – знаёміць з гадаванцам Вольга. – Два гады таму яго прывезлі сюды і выкінулі. Першым часам, калі ля кафэ спыняліся машыны, падбягаў да кожнай, лашчыўся. Відаць, спадзяваўся, што за ім прыехалі.
Новымі гаспадарамі для сабакі сталі гаспадыня кафэ і мясцовыя жыхары. Прыносяць ежу. Каб гадаванца не прынялі за бяздомнага, купілі ашыйнік. Мінчане, што прыязджаюць летам на дачу, змайстравалі будку. Так у Мухтара з’явіўся новы дом побач з кафэ. Больш не трэба было шукаць прытулку пад вянкамі на могілках.


– Гэта не адзіная жывёла, якую гаспадары без сумлення пакінулі на волю лёсу. Катоў і сабак прытулялі вяскоўцы, – заўважае субяседніца.

З мінералкай – у машыну, з кавай – за столік

У асартыменце міні-кафэ – мінеральная вада і ліманад, кава і чай, марожанае і выпечка, беляшы і пяльмені, хот-догі і дранікі з мясам, іншыя напоі і ласункі, якія можна ўзяць з сабой ці пачаставацца за столікам. Як заўважае гаспадыня, большасць выбірае другі варыянт.


– Чабурэкі, блінцы з розным начыннем, адбіўныя, катлеты і іншую прадукцыю гатуюць у кафэ «Чайка». Мне застаецца толькі разагрэць. Пяльмені вару на месцы, – расказвае Вольга Вітальеўна. – Летам вялікі попыт на марожанае і ліманад. І ўвогуле ядуць больш. Прыходзяць падсілкавацца адпачывальнікі з пляжа, што непадалёку.


Яшчэ адна прапанова для наведвальнікаў – сувеніры. На паліцы ўверсе заўважаю кружкі з беларускай сімволікай і фігуркай лісяня Лёсіка – сімвала мінулагодніх ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гэты тавар больш цікавіць турыстаў.


 Пастаянны госць – Сяргей Гур’еў, і Марат Башараў заходзіў

За дзесяць год у «Прыазёрным» пабывалі сотні гасцей. Мясцовыя жыхары і замежныя турысты, кіраўнікі розных узроўняў і вядомыя акцёры. Гады тры таму заходзіў Марат Башараў, што прыязджаў у перабродскія мясціны на паляванне. Едучы на дачу ў Браслаўскі раён, штогод спыняецца ля кафэ Сяргей Гур’еў, расійскі акцёр, якога аматары серыялаў прыгадаюць па кінастужцы «Глухарь», дзе сыграў участковага Фаміна. Першы раз завітаў сюды ў 2011 годзе і з той пары штогод на пад’ездзе да Пераброддзя набірае нумар Вольгі Вітальеўны і просіць разагрэць што-небудзь смачнае і сытнае.


– Усіх наведвальнікаў – ці то работніка мясцовай гаспадаркі, ці то кіраўніка, ці то замежнага турыста – сустракаю гасцінна. Сацыяльны статус для мяне не мае значэння, – заўважае буфетчыца.


 Японца ўразіла сардэчнасць, а італьянцаў – навальніца

«Беларускія людзі вельмі сардэчныя», – чытаю пераклад з японскай мовы ў Кнізе водгукаў. Запіс зроблены 1 верасня 2017 года. Японец Кенджы Такікава быў у Беларусі праездам. Па дарозе у Латвію завітаў у прыдарожнае кафэ і застаўся задаволены піражкамі і ўважлівым абслугоўваннем.


У 2014-м прыязджалі бразільцы. Падсілкаваўшыся, купілі ручнікі з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі, які ў той год праходзіў у Беларусі. Зрабілі фота на памяць разам з гаспадыняй кафэ і падарылі ёй адзін з ручнікоў. Фота і сувенір захоўвае дома.


– Неяк заязджаліся італьянскія турысты ў суправаджэнні беларускага гіда. Пад дахам кафэ вырашылі перачакаць непагадзь. На вуліцы быў моцны лівень і навальніца, – прыгадвае Вольга Вітальеўна. – Ад вакна вачэй не адводзілі, здымалі маланку на фотаапараты. Столькі эмоцый падарыла ім гэтае відовішча.

Пакуль пацішэла…

Пандэмія каронавіруса істотна паўплывала на паток наведвальнікаў у «Прыазёрным».
– Сумны гэты год. Праязджаюць міма дальнабойшчыкі, амаль не было замежных турыстаў, – гаворыць буфетчыца. – Мясцовыя бываюць штодня, заходзяць вадзіцелі беларускіх прадпрыемстваў, чый маршрут пралягае праз Пераброддзе.


За гадзіну размовы ў кафэ завітала пяць чалавек. Наперадзе яшчэ ўвесь дзень.

 Добры знак

Сёлета на ўваходзе ў кафэ пасяліліся ластаўкі. Лётаюць туды-сюды, шукаючы ежу для сваіх птушанят.
– Вяскоўцы строга забаранілі мне гняздо прыбіраць. Няхай жывуць птушкі. Хоць клопатаў па ўборцы прыбавілася, – усміхаецца Вольга Вітальеўна.


Згодна з народнымі павер’ямі, калі ластаўкі звілі гняздо на доме ці ў гаспадарчай пабудове – гэта да дабрабыту. І на кафэ прыкмета падзейнічае.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта