Авторизация
 

Старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў сустрэўся з жыхарамі Дзісны

Як у далейшым будзе развівацца і добраўпарадкоўвацца наш край, расказаў на сустрэчы з жыхарамі Дзісны старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў.

Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў на асабістым прыёме грамадзян у Дзісенскім гарвыканкаме напачатку выслухаў набалелыя пытанні. Пры сустрэчы з жыхарамі Дзісны з залы прагучала просьба дапамагчы залапіць дах на двухпавярхоўцы па вуліцы Першамайскай. Жалезныя лісты сарвала ўраганам. Па словах жанчыны, цяпер, калі дождж, прама ў калідоры можна прымаць душ. Насельнікі гэтага ўжо састарэлага дома пераселяцца ў новы дзевяцікватэрны, як толькі яго ўзвядуць. Праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва будзе гатова ў жніўні. А паколькі наваселле яшчэ не так хутка, Ігар Валер’евіч абнадзеіў, што дах адрамантуюць. Будыніна высокая, сваімі сіламі без спецыяльнай тэхнікі жыхарам не справіцца.


Старшыня райвыканкама запэўніў, што нічога з поля зроку ўлады не выпадае: ні дарогі, ні пытанні добраўпарадкавання, бытавога і фінансавага дабрабыту жыхароў раёна. Каб жыць лепш, трэба працаваць, прычым, з поўнай аддачай, якасна. Няхай грошай не так шмат атрымліваем, як хочацца, бо запыты растуць, тым не менш можам жыць варта, упэўнены Ігар Валер’евіч. Нярэдка яму даводзіцца прыкмячаць, як людзі самі не жадаюць зарабляць, пры гэтым скардзяцца на цяжкасці. Ім прапануеш як лепш, яны адмаўляюцца. Адчуванне такое, што ўсе чакаюць лёгкага хлеба. Так не павінна быць.


 Жыхарам Міёршчыны нельга расслабляцца. Нам належыць завяршыць важныя праекты, якіх няма ў іншых райцэнтрах вобласці. Магутны імпульс да развіцця дасць металапракатны завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Тут ужо заняты амаль 400 рабочых месц. Спецыялісты не толькі з ліку мясцовых жыхароў, прыехалі сюды з суседніх і іншых рэгіёнаў нашай краіны. Ужо ў ліпені плануюць выпусціць першы ліст чорнай бляхі. Да гэтай падзеі прымеркаваны візіт Прэзідэнта.


На поўную моц завод пачнуць эксплуатаваць у кастрычніку сёлета. Тады распачнецца вытворчасць найтанчэйшай белай бляхі. Ювелірная работа ў цане ў спажывальнікаў бляшанай тары – харчовай, парфюмернай і лакафарбавальнай прамысловасці. ММПЗ-груп не толькі забяспечыць наш рынак імпартазамяшчальнай прадукцыяй, але і большую частку вырабленай у сваіх цэхах белай бляхі накіруе на экспарт.


Заводу патрэбны кваліфікаваныя кадры. Ігар Валер’евіч заклікаў бацькоў арыентаваць сваіх дзяцей набываць профільныя спецыяльнасці, каб заставацца на малой радзіме. Важным стымулам можа стаць не толькі высокі заробак, але і будаўніцтва жылля. Для завадчан яго ўзвядуць каля 60 тысяч метраў квадратных – цэлы мікрараён на 40 дамоў.


Як паведаміў Ігар Кузняцоў, кіраўнік дзяржавы адобрыў будаўніцтва на тэрыторыі Міёрскага раёна медцэнтра. Дакументы перададзены на ўзгадненне вышэйшым ведамствам. А гэта зноў жа каля 500 рабочых месц і не толькі медыцынскага профілю.
У наступным годзе распачнецца будаўніцтва райпаліклінікі. Паэтапна вырашаецца пытанне ўзвядзення сучаснага дзіцячага садка на 200 месц у Міёрах. Зрабіць больш запатрабаванай мясцовую прадукцыю дапаможа мадэрнізацыя забойнай пляцоўкі мясакамбіната. Рэалізуюцца і менш маштабныя праекты. Частка з іх закранае гандлёвае абслугоўванне. У райцэнтры да жніўня плануюць адчыніць для пакупнікоў «Санта Рытэйл». Палепшыцца якасць вады ў Дзісне і Міёрах. Гэтыя і іншыя планы, накіраваныя на ўсеагульны дабрабыт, рэальна рэалізаваць толькі пры сумленным стаўленні да даручаных абавязкаў кожнага на сваім рабочым месцы, – акцэнтаваў увагу Ігар Валер’евіч.


У жніўні пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ключавая роля адводзіцца выбаршчыкам. Аддаючы свой голас, грамадзяне вызначаюць будучыню краіны. Ад нас усіх залежыць, як яна будзе развівацца далей. Кіраўнік раёна запрасіў усіх скарыстацца сваім канстытуцыйным правам: прыйсці на ўчастак і зрабіць выбар.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта