Авторизация
 

У міярчанкі Надзеі Якубёнак на працы - разлікі, а дома - расліны

Пачуццё паспяхова завершанай справы – адно з самых прыемных эмацыяльнаных перажыванняў. Надзея Якубёнак зведвае яго кожны раз, калі прададзены ўсе 2 000 саджанцаў петуній і можна распланаваць атрыманы прыбытак. Вырошчваць расаду на продаж пачала па матэрыяльных матывах. Разам з тым занятак дорыць непамернае маральнае задавальненне.

Ідэю падаў рамонт

– У доме ішоў рамонт, патрабаваліся дадатковыя сродкі. Занялася расадай, – расказвае субяседніца пра пачатак уласнай справы. – Спачатку былі памідоры і перцы, апошнія і цяпер вырошчваю. Пасля паспрабавала кветкі: астры, цыніі, аксаміткі. Спынілася на петуніях.


Знайсці сваю кветку важна, як і сваю справу, заўважае Надзея Якубёнак. Клопаты з петуніямі – ад пасеву да продажу – доўжацца амаль чатыры месяцы.

2 000 саджанцаў і дзве пікіроўкі

Насенне Надзея сее ў лютым. Набывае яго ў праверанага пастаўшчыка. Усходы з’яўляюцца на трэці – чацвёрты дзень. Трэба сачыць за камфортнымі для іх тэмпературай і асвятленнем.


Пікіруе саджанцы ў два этапы. Знайшла гэты спосаб у інтэрнэце, вынік парадаваў, таму іншыя варыянты не спрабавала.
– Першую пікіроўку праводжу, калі з’яўляюцца тры – чатыры лісточкі. Карані яшчэ вельмі слабыя, таму абыходзіцца з імі трэба асцярожна. Дастаю зубачысткай ці чайнай лыжкай. Можна сказаць, хірургічная работа, – усміхаецца кветкавод. – Перамяшчаю саджанцы ў пластыкавую тару аб’ёмам у 50 мл, выстаўляю на падваконніках. Другі раз пікірую праз паўтара месяца, як правіла, у сярэдзіне красавіка. Да гэтага часу каранёвая сістэма запаўняе маленькую ёмістасць і расліна гатова нарошчваць верхавіну. Каб яна атрымалася прыгожай і пышнай, высаджваю ў тару па паўлітра. Адношу ў цяпліцу. Да мая кветкі падрастаюць, зацвітаюць – можна ехаць на рынак.

 Медытацыя без «О-м-м-м…»

Падчас размовы я спрабавала ўявіць, колькі часу патрэбна, каб двойчы рассадзіць дзве тысячы саджанцаў. Гэты працэс падаваўся бясконцым, аднастайным і малацікавым. Надзея бярэцца за справу з зусім іншым настроем. Для яе гэта свайго роду медытацыя, за якой свядомасць адключаецца ад мноства паўсядзённых турбот, мітуслівых думак. Увага сканцэнтравана на раслінах і зямлі.


– Фізічна за такім заняткам стамляешся, затое эмацыянальны адпачынак выдатны, – гаворыць яна.
Побач з мамай завіхаюцца дачушкі. Старэйшая пяцікласніца Даша падчас кветкавага сезону бярэ на сябе клопаты па доме і кухні. Сочыць, каб маці пасля работы абавязкова павячэрала, а не спяшалася хутчэй у цяпліцу. Цікавіцца, чым можа быць карыснай, малодшая Аня, якая сёлета пойдзе ў школу. Падчас пікіроўкі ёй давяраюць перастаўляць ёмістасці з расадай, што таксама значная дапамога.

Пакупнікі чакаюць

На рынку саджанцы разыходзяцца хутка. За чатыры гады ў Верхнядзвінску і ў Міёрах у Надзеі з’явіліся пакупнікі, якія чакаюць толькі яе. Некаторыя пытаюцца пра асаблівасці догляду за петуніямі. Кветкавод нагадвае, што расліны трэба часта падкармліваць і хаваць ад дажджу.


– Можна паехаць у гадавальнік, купіць там расаду і прадаваць. Але так нецікава. Мяне захапляе працэс вырошчвання раслін. Гэта тое, што я люблю, – гаворыць субяседніца.

  Любоў да зямлі родам з канікул у вёсцы

Работа з кветкамі і зямлёй вяртае Надзею ў пару дзяцінства. Школьніцай кожнае лета – ад апошняга да першага званка – яна з сястрой праводзіла ў бабулі ў вёсцы Крычава, што ў Перабродскім сельсавеце.


Дні запаўняліся мноствам клопатаў у агародзе і на полі. Там заклаўся падмурак працавітасці і ўсведамленне, што на ўласны дабрабыт трэба старанна працаваць.
Гэтаму вучыць Надзея сваіх дочак. Дзяўчаты ведаюць, што матэрыяльная забяспечанасць не ўзнікае сама па сабе.

Дыплом эканаміста ў дапамогу

Вельмі дарэчы ў кветкавай справе вышэйшая эканамічная адукацыя. Прасцей пралічыць суадносіны затрат і прыбытку.


– Я эканаміст па дыпломе і па прызванні. Люблю лічбы і дакладнасць, – заўважае Надзея. – Працую бухгалтарам у райвыканкаме. Атрымліваецца сумяшчаць работу і ўласную справу. На працы занята разлікамі і не думаю пра кветкі, дома наадварот. У абодвух занятках знайшла сябе.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта