Авторизация
 

Абараняючы закон, пашыраюць кругагляд работнікі пракуратуры Міёрскага раёна

 Супрацоўнікі пракуратуры ведаюць не толькі кодэксы, пастановы і іншыя нарматыўна-прававыя акты. Знаёмы з пытаннямі вядзення сельскай гаспадаркі, санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі да ўстаноў адукацыі, тонкасцямі правіл дарожнага руху і шмат чым іншым, бо сочаць за выкананнем заканадаўства ва ўсіх сферах.

Забяспечваць верхавенства права, законнасці і правапарадку, абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян і арганізацый. Так Закон «Аб пракуратуры» акрэслівае дзейнасць занятых у гэтай сферы.


– Нашы задачы скіраваны на дабрабыт чалавека і грамадства. Што такое дзяржава? Перш-наперш – людзі. Калі яны звяртаюцца з сур’ёзнымі праблемамі, мы павінны дапамагчы, – адзначае пракурор Міёрскага раёна Іван Волчык. – У мінулым годзе ў пракуратуру раёна паступілі 34 звароты ад грамадзян. 12 з іх разглядалі нашы работнікі. Да прыкладу, працаўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў прасіў пасадзейнічаць у выплаце заробку, які затрымлівалі. Вывучыўшы сітуацыю, кіраўніка гаспадаркі прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці, работнік атрымаў зарплату ў поўным аб’ёме. 18 зваротаў накіравалі ў іншыя арганізацыі па кампетэнцыі. Яшчэ тры пакінулі без разгляду, паколькі яны не адпавядалі патрабаванням заканадаўства. 15 зваротаў атрымалі ад юрыдычных асоб, з іх 11 разглядала пракуратура.


 Пракурора засталі ў службовым кабінеце, між тым яго рабочы дзень праходзіць тут не заўсёды. Друкаваў пастанову аб дысцыплінарнай вытворчасці.


– Трэці ліст пайшоў, – усміхнуўся Іван Адамавіч на пытанне пра аб’ём зробленай справы. – Перш чым рыхтаваць пастанову, трэба вывучыць адпаведныя матэрыялы. Кожны з іх складае ад 50 да 100 старонак, чытаць якія трэба ўважліва і дэталёва. Да абеду планую папрацаваць з трыма такімі матэрыяламі, на другую палову дня намеціў візіт у аддзел Следачага камітэта.
Пракурор раёна ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю міліцыі, следства, суда на прадмет дакладнага выканання імі заканадаўства.


У прафесіі Іван Волчык 19-ты год. Сёлета ў лістападзе дзесяць год, як прыйшоў на службу ў пракуратуру Міёрскага раёна. Заўважае, што за гэты час у раёне амаль у два разы знізіўся ўзровень злачыннасці. Прычыну бачыць у змяншэнні колькасці насельніцтва і актыўнай прафілактычнай рабоце, якую праводзяць розныя суб’екты, у тым ліку пракуратура.


– У людзей трэба фарміраваць нецярпімасць да злачынстваў. Расказваць, да якіх наступстваў прыводзяць супрацьпраўныя ўчынкі. Нагадваць, каб самі не стваралі для іх умоў. На гэтым робяць акцэнт работнікі пракуратуры, выступаючы ў калектывах і СМІ, -- заўважае пракурор раёна.


Афіцыйна рабочы дзень у пракуратуры пачынаецца ў 9.00. Нярэдка дзверы адміністрацыйнага будынка адчыняюцца на паўгадзіну раней, а то і больш.


 – Прыходжу загадзя, каб настроіцца на новы рабочы дзень, папрацаваць з дакументацыяй, пакуль няма візітаў і тэлефонных званкоў, – расказвае намеснік пракурора Святлана Раманоўская. – Мае непасрэдныя абавязкі – нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных, грамадзянскіх справах. Курырую выкананне заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, дзейнасць органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання.


На практыцы гэта падразумявае падтрымку абвінавачвання ў судзе. Часам некалькі разоў на тыдзень даводзіцца ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Ажыццяўляецца кантроль за работай камісіі па справах непаўналетніх, правяраецца дзейнасць аддзела па адукацыі ў накірунку сямейнай нядобранадзейнасці, праводзяцца праверкі па фактах дзіцячага траўматызму. У пачатку чэрвеня намеснік пракурора аб’язджала дзіцячыя пляцоўкі ў горадзе, каб вызначыць іх гатоўнасць да цёплага сезона. Парадак не паўсюль. Накіравала прадпісанні ў жыллёва-камунальную гаспадарку.


Для Святланы Алегаўны міёрская пракуратура – першае і пастаяннае месца працы. Уладкавалася сюды ў 1999 годзе. Пачынала з пасады памочніка пракурора, у 2003-м прызначылі намеснікам. У няпростай справе, дзе патрэбны дакладныя веды, лагічнае мышленне і аналітычны склад розуму, напрацавала немалы вопыт. Заўважае, што самае прыемнае ў прафесіі – магчымасць дапамагаць людзям. Таксама Святлана Раманоўская адзначае, што яе работа пашырае кругагляд.


 Згодна са старэйшай калегай памочнік пракурора Кацярына Несцярэнка. Яна кантралюе выкананне адміністрацыйнага, зямельнага заканадаўства, дзейнасць аграпрамысловага комплексу. За два гады працы шмат даведалася пра тонкасці корманарыхтоўкі, пасяўной і ўборачнай кампаній, вывучыла мадэлі сельскагаспадарчай тэхнікі.


– У рабоце шмат разнастайнай інфармацыі. У гэтым яе складанасць і цікавасць адначасова, – заўважае малады спецыяліст. – Глыбока вывучаючы заканадаўства, можна даведацца яшчэ пра многае.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта