Авторизация
 

Міярчанін Уладзімір Андруковіч 20 год працаваў у інспекцыі па справах непаўналетніх

 90 працэнтаў падлеткаў учыняюць правапарушэнні і злачынствы з-за легкадумнасці, уплыву дрэннай кампаніі, адсутнасці належнага бацькоўскага кантролю. У гэтым Уладзімір АНДРУКОВІЧ упэўніўся за час працы ў ІСН. 


Дзевяць год як Уладзімір Андруковіч на заслужаным адпачынку, але і цяпер яго пазнаюць на вуліцы былыя падапечныя. Вітаюцца, паціскаюць руку. «Не ў крыўдзе на мяне?» – спытае часам былы інспектар. «Ды не! На што крыўдзіцца? Вы сваю работу рабілі», – пачуе ў адказ.


– Самае прыемнае для інспектара ІСН – сустракацца праз час з тымі, хто знаходзіўся на ўліку, і бачыць, што ў іх усё ў парадку. Атрымалі адукацыю, уладкаваліся на працу, стварылі сям’ю, жывуць звычайным шчаслівым жыццём, – гаворыць Уладзімір Пятровіч. – Канешне, ёсць і такія, хто пайшоў далей па крывой сцяжынцы, мае не адну судзімасць. Іх наўрад ці магчыма перайначыць. Ужо ў падлеткавым узросце па чалавеку бачна, хто з яго вырасце. Сярод маіх падапечных «мацёрых» зламыснікаў было няшмат. Як правіла, траплялі на ўлік з-за ўласных легкадумнасці і недальнабачнасці.


На службу ў інспекцыю па справах непаўналетніх Уладзімір Пятровіч уладкаваўся ў 1991 годзе. Вопыту работы ў міліцыі не меў, затое ведаў, як знайсці агульную мову з дзецьмі, паўплываць на іх паводзіны, навучыць аналізаваць і ацэньваць свае ўчынкі. Вышэйшая педагагічная адукацыя і шэсць год працы настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Паташнянскай школе сталі добрым падмуркам на новым месцы.


– Працавалі ў ІСН удваіх. Мне напачатку даверылі дзісненскі ўчастак, чатыры гады за яго адказваў. Дабіраўся звычайна аўтастопам, – прыгадвае субяседнік. – Сустракаўся з падлеткамі, што знаходзіліся на ўліку, распытваў пра іх паводзіны ў настаўнікаў, суседзяў. Выступаў у школах на бацькоўскіх сходах і перад вучнямі. Цёплыя ўспаміны засталіся пра Дзісненскую школу-інтэрнат. Дзеці сустракалі мяне як роднага чалавека. Дарылі сувеніры, кнігі, усё захоўваю. Калі здараліся канфліктныя сітуацыі, вырашалі іх аператыўна і без праблем. Скіроўваліся ў рэйды па дыскатэках у сельскіх клубах. Дадому вяртаўся глыбокай ноччу.


Са слоў Уладзіміра Пятровіча, у пачатку 90-х гадоў колькасць падапечных ІСН перавышала 40 чалавек, за год падлеткі ўчынялі каля 20 злачынстваў. Да прыкладу, сёлета прафілактычная работа право- дзіцца з 26 непаўналетнімі, з пачатку года зарэгістравана пяць учыненых юнымі парушальнікамі крымінальных спраў. У 2018-м і 2019-м было па чатыры. Цяперашні старшы інспектар ІСН Святлана Хаданёнак прыгадвае, што за апошнія пяць год найбольш падлеткавых злачынстваў зафіксавалі ў 2017-м – дзесяць.


І тады, і цяпер учынялі крадзяжы, хуліганілі. Аб’ектам увагі непаўналетніх раней былі веласіпеды і матацыклы, пасля пайшлі ў ход мабільныя тэлефоны. Прыгадвае Уладзімір Пятровіч, як падлеткі забраліся ў будынак гарадскога летняга кафэ за ласункамі, як збіралі клубніцы на чужых градках, пашкодзілі вулей на пчальніку ў пошуках мёду, як размалявалі будынак аўтастанцыі, разабралі альтанку на паўвостраве, як затрымліваў нецвярозых хлопцаў і дзяўчат.


– Большасць пасля ўсведамляла і не паўтарала свае ўчынкі, – расказвае былы інспектар. – Многіх выпадкаў можна было пазбегнуць, калі б бацькі належным чынам выхоўвалі дзяцей. Здаралася, дарослыя самі як бы ўхвалялі іх за злачынствы. Вось адна гісторыя: сын-школьнік прынёс дадому залатыя пярсцёнак і ланцужок, грошы. Яго маці грошы патраціла, а ўпрыгожанні паклала ў шафу. Ну што тут скажаш?..


З гора-бацькамі Уладзімір Пятровіч таксама меў справу. І цяпер наварочваюцца слёзы на вачах міліцыянера, калі ўспамінае, як у складзе камісіі прыязджаў за дзецьмі ў нядобранадзейныя сем’і. «Дзядзечка, не забірай», – плакалі малыя. Просьбу выканаць не мог. Пасля бачыў, як іх маці гуляе ў вясёлай кампаніі нібы нічога не здарылася.
Вельмі дарэчы аказаўся прыняты ў 2006 годе Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобра- надзейных сем’ях».


– Да гэтага бацькі, можна сказаць, не неслі належнай адказнасці за абыякавасць да дзяцей. Прафілактычныя гутаркі на іх мала ўплывалі. З прыняццем дакумента сталі задумвацца, выпраўляцца, – заўважае субяседнік.
Зносіны з непаўналетнімі падапечнымі не абмяжоўваліся толькі індывідуальнымі гутаркамі і выступленнямі ў школах. Падлеткі ахвотна ішлі разам з Уладзімірам Пятровічам у паходы, ездзілі на экскурсіі ў дзіцячую калонію. Усім хацелася жывых размоў і ўражанняў.


Вопытным настаўнікам стаў Уладзімір Андруковіч для маладых калег. Праз яго школу прайшлі старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Вольга Дудалева, участковы інспектар міліцыі Васіль Быкаў, супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы Канстанцін Кыцеў і Аляксандр Курдутаў. З інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыянеры пераходзілі ў іншыя падраздзяленні, Уладзімір Пятровіч заставаўся верным справе, якая стала прызваннем.


Пара адпачынку надышла ў 2011 го-дзе. На першым часе сумаваў без актыўных зносін, затое з’явіўся час на дом і сям’ю, якога раней не хапала. Самыя блізкія людзі – жонка Алена і дачка Марына. Працоўны шлях Алены Мяфодзьеўны звязаны з мясакамбінатам. Марына атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю, працуе ў Міністэрстве юстыцыі. Часта прыязджае да бацькоў і сама чакае іх у госці. У мінулым годзе цэлы тыдзень знаёміла тату са сталічнымі адметнасцямі.


Вольны час Уладзімір Пятровіч любіць бавіць за рыбалкай. І зімой, і летам. Чытае навіны ў інтэрнэце. З раённай газеты, якую пастаянна выпісвае, даведваецца пра падзеі ў горадзе і раёне. Асабліва цікавіць інфармацыя з аддзела ўнутраных спраў, з якім столькі звязана. У шафе беражліва захоўвае міліцэйскую форму. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта