Авторизация
 

У дзісненскім цэху швейнай фабрыкі "Віцябчанка" дружна стракочуць машынкі

 Швейная справа, хоць яе адносяць да лёгкай прамысловасці, – занятак не з простых. Як заўважаюць у дзісненскім цэху швейнай фабрыкі «Віцябчанка», – за работай патрэбна максімальная канцэнтрацыя ўвагі. З асобных дэталяў, нібы пазл, тут складаюць цэльныя вырабы. Каб рэч атрымалася якаснай, трэба ўсё разлічыць да міліметра. 

Дружна стракочуць швейныя машынкі. Калі заплюшчыць вочы і ўявіць сябе на лузе, падумаецца, што аркестр конікаў у траве выводзіць сваю зладжаную мелодыю. Швачкам не да рамантычных настрояў. У іх чарговы заказ, які трэба своечасова выканаць.

– Шыем верхняе адзенне. Наш заказчык – пецярбургская фірма «Northbloom». Даўно з імі супрацоўнічаем. На гэты раз трэба пашыць 637 жаночых зімовых куртак ад 44 да 60 памераў. Здаём заказ 22 чэрвеня, – расказвае начальнік цэха Людміла Грыгаран. – У кожнай супрацоўніцы свая аперацыя. Адна займаецца падкладкай, другая – рукавамі, трэцяя злучае ўсе элементы. Курткі аб’ёмныя, таму працаваць складаней. Я таксама саджуся за машынку, каб дапамагчы.


За асобным столікам намячае крэйдай дэталі будучага рукава практыкантка Валянціна Чэрап. Скончыла першы курс Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа, дзе вучыцца на швачку, і прыйшла бліжэй знаёміцца з будучай прафесіяй на прадпрыемства ў родным гарадку.
– Сёння трэці дзень. Цікава, – заўважае студэнтка.


У дзісненскім цэху «Віцябчанкі» працуюць 20 швачак. У многіх за плячыма кіламетры нітак і тысячы розных вырабаў. Напрыклад, Алена Фіялка прыйшла на прадпрыемства ў 1981 годзе адразу са школы. Прафесію асвоіла тут у старэйшых класах.
– Калектыў вялікі быў, працавалі ў дзве змены, шылі розныя рэчы, – прыгадвае Алена Іосіфаўна. – За машынкай час незаўважна пралятае. І за працай гады хутка прабеглі. Работа прывычная, любы яе этап цікавы.


 Для Ганны Фядосавай усё толькі пачынаецца. Тры месяцы таму прыйшла на прадпрыемства і зразумела, што за швейнай машынкай ёй куды больш камфортна, чым за камп’ютарам.
– У мяне вышэйшая эканамічная адукацыя. Працавала загадчыкам вытворчасці ў кафэ «Дзвіна», калі яно належала райспажыўтаварыству. Установу зачынілі. Чатыры гады была бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве, – распавядае субяседніца. – Упэўнілася, што сухія лічбы – не маё. Падабаецца рукамі працаваць. Дома ёсць швейная машынка, пэўнае ўяўленне пра гэтую справу мела, вось і вырашыла паспрабаваць сябе ў новай сферы. Першым часам страшнавата было – адказнасць высокая. Пакрысе набіла руку. Галоўнае – павышаная ўважлівасць. Пагрэшнасць нават у некалькі міліметраў вядзе да браку.


Якасць гатовых вырабаў ацэньвае былы начальнік цэха Ганна Воюш. Калі выйшла на пенсію, фірма «Northbloom» прапанавала прадстаўляць іх інтарэсы ў Беларусі. Цяпер наведвае прадпрыемствы, якія шыюць па заказах кампаніі.
– Мае асноўныя задачы – прысутнічаць падчас запуску вытворчасці чарговага заказа і прымаць гатовыя вырабы, – расказвае Ганна Чаславаўна. – На мінулым тыдні ў Оршы была, учора ў Полацку, заўтра ў Наваполацк паеду. З асаблівым задавальненнем прыходжу ў дзісненскі цэх. 38 гадоў тут адпрацавала, прайшла прыступкі ад вучаніцы да начальніка. Цаню былых калег за іх прафесіяналізм.
Ганна Воюш аглядае чарговую куртку. Затым змяшчае ўнутр невялікую пластыкавую дэталь. Гэта пламбіратар якасці. Азначае, што з вырабам усё ў парадку і можна прапаноўваць яго спажыўцу. Пашытае ў Дзісне верхняе адзенне адправіцца на расійскі рынак.
Работы ў дзісненскіх майстрыц хапае. Па словах начальніка цэха Людмілы Грыгаран, галаўное прадпрыемства пастаянна забяспечвае новымі заказамі. Бывае, затрымліваюцца за швейнымі машынкамі да васьмі вечара, прыходзяць у выхадныя дні. Каб выканаць заказ своечасова і атрымаць належны заробак, трэба пастарацца. 

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 564
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 225
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта