Авторизация
 

Прафесіянал сваёй справы, жанчына, якая любіць працу, і прысвяціла ёй усё жыццё, заслужаны работнік, паважаны чалавек... Усё гэта пра Лянгіну Антонаўну Лапкоўскую. Паштальён — яе прызванне.

Нарадзілася Лянгіна Антонаўна ў вёсцы Сабалеўшчына Новапагосцкага сельсавета. Пасля 8-мі класаў дзяўчынка ўладкавалася паштальёнам у Волкаўшчынскім аддзяленні сувязі. Там яна зразумела, што сэнс яе працы не абмяжоўваецца дастаўкай карэспандэнцыі і перыядычных выданняў. Між тым, і афіцыйны пералік абавязкаў паступова павялічваўся.

 

З 1968 года Лянгіну Антонаўну накіравалі працаваць у Міёры. Тагачасны начальнік вузла паштовай сувязі Лідзія Міхайлаўна Пальчэх разгледзела ў дзяўчыне дзелавыя якасці, якія так неабходны паштальёну. І ўжо 43 гады яе працоўны стаж. Яна абслугоўвае 8 даставачных пунктаў, выдатна ведае людзей, умее падысці да кожнага. А гэта так патрэбна ў час правядзення падпісной кампаніі. Найбольш ахвотна людзі выпісваюць сваю раёнку—“Міёрскія навіны” і “Советскую Белоруссию”, а з часопісаў — “Гаспадыню” і “Кудесницу”.

 

Яна можа замяніць любога калегу.

— Было ўсякае, — успамінае Лянгіна Антонаўна, — і па снезе хадзіла, і ў спёку. Прывыкла.

А ў ёмістай сумцы не толькі канверты, газеты ды часопісы. У насельніцтва карыстаюцца попытам пральныя парашкі, мыла, харчовыя прадукты. Купляюць латарэйный білеты.

 

Лянгіна Антонаўна два разы была занесена на раённую Дошку гонару, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства сувязі, ёй прысвоена званне “Ветэран працы”.

 

Вераніка СУШКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта