Авторизация
 

Такое не забудзецца. Мітынг, прысвечаны памяці ахвяр Халакоста, прайшоў у Міёрах

 Адным з самых вар’яцкіх праяўленняў нацызму ў гады Другой Сусветнай вайны стала масавае знішчэнне яўрэяў. Нічым не апраўданая жорсткасць атрымала назву Халакост. Мірных жыхароў – дзяцей, жанчын, старых – прыгаворвалі да смерці толькі за прыналежнасць да яўрэйскай нацыянальнасці. Яны паміралі ў канцлагерах ад нявольніцкай працы, страшных хвароб, нечалавечых пакут, у газавых камерах. Выкарыстоўваліся супраць іх сродкі масавага паражэння. 

З прыходам немцаў і на Міёршчыне было арганізавана гета. На нашай зямлі расстралялі каля 5 тысяч яўрэяў. Масавыя знішчэнні былі ў Міёрах і Дзісне. На святым месцы ва ўрочышчы Крукаўка ўшанавалі памяць загінулых 2 чэрвеня.


 – Мы стаім ля брацкай магілы, дзе роўна 78 гадоў таму ў 1942-м расстралялі 779 яўрэяў, многіх з іх пахавалі зажыва. А 14 чэрвеня фашысты ўчынілі расправу ў Дзісне, – пачала жалобны мітынг першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Фурс. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, мясакамбіната, сваякі загінулых.


Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба ўзгадаў, што яго бацька і дзядуля сябравалі з Довідам. Той расказваў, як з дочкамі і жонкай стаяў на тым насціле над бяздоннай ямай, якую выкапалі ваеннапалонныя. Варожыя кулі абарвалі жыцці дарагіх яму людзей. Сам па шчаслівай выпадковасці ацалеў. Выбраўшыся з-пад трупаў, змагаўся з ворагам у радах партызанскага атрада, Савецкай Арміі. Аднойчы ў час атакі нямецкай пазіцыі ў бліндажы сутыкнуўся з немцам тварам у твар. Упіўшыся пальцамі ў горла ворага, чырвонаармеец наскрозь прадавіў яго. Такая помста за родных. Як звярнуў увагу Валерый Анатольевіч, гэта была лютасць усяго акупіраванага народа.


 Са слоў раённага ваеннага камісара Сяргея Жабенка, у выніку генацыду на нашай зямлі загінулі не толькі мясцовыя яўрэі. Асядалі тут з літоўскага Вільнюса, Польшчы, якія ратаваліся ўцёкамі. На магіле некалькі дзён варушылася зямля і кроватачыла. Пасля, калі блізкія хацелі перазахаваць астанкі, то раскапаць яе, злітую ад крыві ў глыбу, рыдлёўкамі немагчыма было. Як звярнуў увагу Сяргей Іванавіч, сем’і яўрэйскай нацыянальнасці былі расстраляны і ў Пераброддзі. Пра тое сведчаць аповяды старажылаў.


Удзельнікі мітынгу звярнулі ўвагу на неабходнасць памятаць пра тыя страшныя падзеі, перадаваць звесткі наступным пакаленням. Гэта не проста даніна мінуламу. Пакуль ведаем, захоўваем гісторыю, ёсць спадзяванне, што такое зверства не паўторыцца ніколі.
Памяць ахвяр фашызму ўшанавалі хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да магілы. Колькі б ні прайшло часу, будзем памятаць. Такое немагчыма забыць.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта