Авторизация
 

Каронавірус не прагнаў жыхароў Міёр з магазінаў

 Як паўплывала цяперашняя эпідсітуацыя на пакупніцкія запыты міярчан і работу гандлёвых кропак? За адказам на пытанне карэспандэнт раённай газеты скіравалася ў магазіны горада. Спойлер: прадаўцы выконваюць меры прафілактыкі, пакупнікі – не ўсе; на лімоны і імбір попыт паменеў, на антыбактэрыяльныя сродкі застаецца.

Пакупнікоў хапае, тавараабарот не спадае

 

Вечарам пасля работы зайшла ў «Еўраопт». Убачыўшы доўгую чаргу, разгубілася: можа, выбраць іншы магазін. Затым зразумела, што пакупнікоў не так шмат: яны трымаюць дыстанцыю і гэта стварае падманлівае ўражанне.

– З-за дыстанцыі ў пакупнікоў часам узнікаюць непаразуменні, але мы канструктыўна вырашаем сітуацыі. Калі паток наведвальнікаў вялікі, працуюць усе касы, – гаворыць загадчыца магазіна Жанна Хоміч. – Каронавірус ніяк не паўплываў на тавараабарот, пакупнікоў па-ранейшаму шмат. Быў перыяд, калі асаблівым попытам карысталіся лімоны, імбір і часнок. З’явіліся ў асартыменце антысептыкі, шматразовыя маскі. Дабавілася работы ў прадаўцоў. Прадукты, што раней знаходзіліся ў адкрытай выкладцы – напрыклад, пячэнне, булачкі, сухафрукты – цяпер фасуем. Персанал працуе ў пальчатках і масках. Для пакупнікоў – антысептык на ўваходзе. Некаторыя старанна вывучаюць яго састаў, пытаюцца пра эфектыўнасць. Між тым рукі апрацоўваюць не ўсе. Раней больш адказна да гэтага ставіліся. Мы рады пакупнікам, але хочацца нагадаць, што дзеля агульнай бяспекі трэба апрацоўваць рукі, трымаць дыстанцыю ў чарзе і быць цярплівымі.

Пастаянным пакупнікам магазіна «Гурман» каронавірус таксама не перагарадзіў дарогу. Але павысіў попыт на пэўныя тавары. Ад чаго і цэны скокнулі. Загадчыца Ніна Сабітнюк прыгадвае, як кошт імбіру з 11 рублёў павялічыўся адразу да 36. Нягледзячы на гэта, прадукт разбіралі. Цяпер каштуе 23 рублі, але ўжо менш запатрабаваны. Лімоны, цана на якія спачатку павялічылася да 10 рублёў, а затым зменшылася напалову, бяруць часцей, але не так актыўна, як месяц – паўтара таму. Прадаўцы заўважаюць, што працаваць у масках і пальчатках нязручна, але трэба падпарадкоўвацца антыкаронавірусным правілам.

У магазіне «Любимый», што праз дарогу ад «Гурмана», каб пагутарыць з прадаўцом Наталляй Пазняк, чакала хвілін пятнаццаць. Адзін за другім заходзілі пакупнікі.

– Цёплай парой наведвальнікаў значна более, – заўважае прадавец. – Часовае зацішша было ў пачатку красавіка. Разам з тым менавіта ў той час разбіралі лімоны і імбір. Цяпер попыт на гэтыя прадукты меншы. Паток пакупнікоў стаў звычайным. Што да ўмоў працы, то, канешне, хочацца зняць маску і пальчаткі, але без гэтых сродкаў цяпер нельга.

Загадчыца магазіна «Копеечка» Марыя Мароз расказвае, што ў перыяд пандэміі не толькі не зменшылася колькасць пакупнікоў, але і тавараабарот павялічыўся. Не перасталі наведвацца за пакупкамі пажылыя людзі.

– Многія пакупнікі бралі тавары пра запас. Часцей куплялі лімоны і імбір, але не скажу, што на іх быў ажыятаж, – гаворыць Марыя. – Большасць наведвальнікаў выконваюць меры прафілактыкі: апрацоўваюць рукі антысептыкам пры ўваходзе, трымаюць дыстанцыю. Некаторыя прыходзяць у павязках і пальчатках. Увесь рабочы дзень нашы прадаўцы праводзяць у масках, хоць гэта стварае для іх пэўны дыскамфорт. Каб хутчэй абслужыць наведвальнікаў, працуюць дзве касы.

 

Тавар № 1 – антыбактэрыяльныя сродкі

 

Да тавараў паўсядзённага попыту адносяць сродкі гігіены і бытавую хімію. І ў перыяд ускладненай эпідсітуацыі яны запатрабаваны.

– З пачаткам пандэміі каронавіруса да нас не перасталі заходзіць пакупнікі, але радзей наведваюцца людзі пажылога ўзросту. Вырас попыт на антыбактэрыяльныя сродкі і пальчаткі, – гаворыць прадавец магазіна «Мойдодыр» Наталля Булгак.

Вернымі магазіну «BELITA-VITEX» засталіся яго пастаянныя пакупнікі.

– Быў перыяд, калі прыходзілі менш, цяпер актыўнасць узрастае. Яшчэ тыдні тры таму заходзілі ў магазін у масках і пальчатках, сёння многія без гэтых ахоўных сродкаў. Застаецца павышаным попыт на антыбактэрыяльныя гелі, – расказвае прадавец Алена Чабатар. – Раней не праміналі магазін госці з Расіі і Латвіі, ім вельмі падабаецца беларуская касметыка. Пакуль граніцы зачынены, пакупнікоў з суседніх краін няма. Мясцовыя прыходзяць штодня.

Спад наведвальнікаў заўважылі ў пачатку красавіка ў магазіне «Мила».

– Аднак тыдні праз два нашы пакупнікі да нас вярнуліся. Цяпер не магу сказаць, што іх няшмат. Высокім попытам карыстаюцца антыбактэрыяльныя мыла – і сухое, і вадкае, сурвэткі – ад невялікіх да аб’ёмных упаковак. У асартыменце з’явіліся маскі. Антысептыкі рэалізоўвалі і раней, але не ў такой колькасці, як цяпер. Іх выбар істотна пашырыўся, – распавядае загадчыца Вера Граковіч. – Пандэмія ўнесла новыя правілы ў нашу работу. Кожныя дзве гадзіны апрацоўваем ручкі дзвярэй і кошыкі. Для наведвальнікаў на ўваходзе паставілі антысептык. Каб не забываліся ім карыстацца, размясцілі аб’яву на дзвярах. Некаторыя пытаюцца, ці абавязковая гэта працэдура. Тлумачым, што правіла трэба выконваць. Працуем у масках і пальчатках. Гэта не вельмі камфортна, пакутуюць скура твару і рук, але мы разумеем, што такім чынам абараняем сябе і пакупнікоў.

 

За абноўкамі прыходзяць менш

 

Калі прадукты харчавання і касметыка для сябе і дома патрэбны нам штодня, то абноўкі ў гардэроб купляем значна радзей. Між тым улюбёны занятак многіх жанчын – прагульвацца па магазінах, прыглядаючы новыя рэчы, якія можна будзе набыць з чарговай зарплаты. Ці працягваюцца такія прагулкі цяпер?

– Пакупнікоў стала менш са студзеня. Нельга дакладна сцвярджаць, звязана гэта толькі з каронавірусам ці, можа быць, справа ў даходах людзей, – разважае прадавец магазіна «Каприз» Алена Асетнік. – Заўважаю, што і на плошчы пацішэла. Раней падчас абедзеннага перапынку і пасля работы многія прагульваліся тут, заходзілі ў магазіны проста з-за цікаўнасці. Сустракаю пакупнікоў у масцы, пасля кожнага візіту апрацоўваю рукі антысептыкам. Некаторыя наведвальнікі прыходзяць у масцы і пальчатках.

Гаспадыня магазіна «Обувь» Тэрэса Кісель расказвае, што раней многія заходзілі паглядзець асартымент, прыцаніцца, дзяцей з сабой прыводзілі, цяпер пакідаюць малых дома і ідуць толькі за патрэбнай пакупкай.

– У маі наведвальнікаў паболела. Прыходзяць у масках, але не ўсе, – гаворыць яна. – Што да паставак, то з гэтым істотных праблем не ўзнікла, бо працую з беларускімі фірмамі і перабояў няма. Разам з тым хацелася б самой паехаць у Гродна за таварам, але асцерагаюся. Найлепш перачакаць гэты перыяд.

У магазіне «Мона» пакуль зацішша.

– Буднім днём прыходзілі адзін – два пакупнікі, выхаднымі крыху больш. Верагодна, адыграла сваю ролю і працяглае халоднае надвор’е. Калі пацяплела, наведвальнікаў крыху паболела, – гаворыць гаспадыня Мая Уланава. – Пандэмія негатыўна сказалася на пастаўках. Пакуль зачынены граніцы, набыць тавар за мяжой немагчыма. У наяўнасці рэчы беларускіх вытворцаў, але яны не кожнаму па кашальку.

Даволі людна ў магазіне «Одевай-КА». Па словах прадаўца Ірыны Яфімавай, колькасць пакупнікоў па буднях – 30 – 40 чалавек. У выхадныя лічба падрастае. Адны прыходзяць азнаёміцца з асартыментам, іншыя вызначыліся з пакупкай. Нямала маладых матуль з дзецьмі. Заходзяць людзі пажылога ўзросту. Пра пандэмію каронавіруса нагадваюць антысептык на ўваходзе, міма якога не праходзяць наведвальнікі, маска на твары і пальчаткі на руках прадаўца.

– Ахоўныя сродкі патрэбныя, але працаваць у іх некамфорта. Апранаеш маску, і здаецца, паветра не хапае, – заўважае Ірына. – Калі гаварыць пра паток пакупнікоў, то розніцы да каронавіруса і ў перыяд яго распаўсюджання мы не адчулі. Хіба толькі ў пачатку красавіка перасталі прыходзіць пажылыя людзі, але тыдні праз два ўсё нармалізавалася.

 

***

Прыгадваецца гумарыстычны крылаты выраз: «Любовь приходит и уходит, а кушать хочется всегда». І не толькі «кушать». Так і з каронавірусам. Пандэмія не адбівае жадання набыць прадукты на вячэру, паспрабаваць новыя шампунь і пральны парашок, абнавіць гардэроб. Толькі ідучы ў магазін, не трэба забывацца на тры простыя рэчы: маска, антысептык, дыстанцыя.

 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта