Авторизация
 

Каб зламыснік не праскочыў. Паставіць жыллё пад ахову можна ў Міёрскім АДА

 Не існуе неадмыкальных замкоў. Зламыснікі знаходзяць новыя спосабы пранікнення ў памяшканні. Нярэдка ў «гасцініцы» для тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, ці асоб без пэўнага месца жыхарства пераўтвараюцца дамы ў аддаленых вёсках. Такія наведванні, як правіла, заканчваюцца дробнымі ці буйнымі крадзяжамі, а магчыма і падпаламі. Найбольш дзейсны спосаб засцерагчы свой дом ад узломаў – устанавіць ахоўную сігналізацыю.

Заключыўшы дагавор на ахову жылля, Дэпартамент аховы МУС бярэ на сябе абавязальніцтва па захоўванні маёмасці. У пералік уваходзяць кватэры, жылыя дамы, а таксама гаражы і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Для абароны ад няпрошаных гасцей, калі гаспадары дома, можна ўстанавіць кнопку ручной трывожнай сігналізацыі. Група затрымання ў лічаныя хвіліны прыедзе на выклік.
Бяспечнасці грамадзян, прафілактыцы крадзяжоў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў аховы надаецца вялікая ўвага.

Сёння штомесячны тарыф за паслугі аховы ў зоне рэагавання (горад Міёры і бліжэйшыя населеныя пункты) складае 9 рублёў 60 капеек, у аддаленыя вёскі на сігнал трывогі едуць супрацоўнікі РАУС – 2 рублі 55 капеек. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны аплата за месяц складае 26 капеек. Продаж ахоўнай апаратуры можна аформіць растэрміноўкай на перыяд да шасці месяцаў, а для пенсіянераў і ветэранаў – да 12 месяцаў. Пры адсутнасці тэлефоннай лініі можна падключыцца на радыёканальныя і GSM-сістэмы перадачы сігналаў. 

Акрамя таго ёсць магчымасць абсталяваць і кантраляваць стан сродкаў сігналізацыі памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян у любым населеным пункце раёна. Для гэтага заключаецца адпаведны дагавор кантролю, інфармацыя пра сігналы трывогі, якія паступілі з тэхнічных сродкаў аховы, і пра стан сістэмы сігналізацыі перадаецца ўласнікам жылых памяшканняў і іх давераным асобам, а таксама ў дзяжурную часць РАУС.


МУС кантралюе захоўванне паляўнічай і іншай зброі па месцы жыхарства ўласніка, абсталяванне і здачу пад ахову памяшкання з яго захаваннем.


Выбіраючы, як засцерагчы сваю маёмасць, важна ведаць, што фінансавыя траты па абсталяванні кватэр і іншых памяшканняў тэхнічнымі сродкамі аховы часцей за ўсё куды меншыя за магчымы ўрон сямейнаму бюджэту ў выніку крадзяжу.


Кансультацыю па пытаннях захавання маёмасці, дакладны кошт ахоўных паслуг і абсталявання сістэмамі ахоўнай сігналізацыі можна атрымаць у спецыялістаў Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па адрасе г. Міёры, вул. Гагарына, 43, а таксама па тэлефонах 4 28 76, 4 18 56, 4 18 96 ці па мабільных 817 32 33, 598 11 46 (МТС).

Фота для ілюстрацыі.
Уладзіслаў БАРЫСЕНКА, старшы інжынер-інспектар Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта