Как попасть на работу в милицию без армейской службы, рассказали в Миорах

 Як трапіць на службу ў міліцыю, якім патрабаванням павінен адпавядаць будучы праваахоўнік, ці мае значэнне наяўнасць сярэдняй або вышэйшай адукацыі для прэтэндэнта на міліцэйскія пагоны. Пра гэта ў размове з намеснікам начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрыем ХОМІЧАМ. 

Заўжды лічылася, што служба ў міліцыі – справа няпростая і трапіць туды складана. Гэта сапраўды так?

– Згодны з першай часткай пытання. Што да другой, то гэта памылковае меркаванне. Працаўладкавацца ў міліцыю можа кожны грамадзянін, калі ён адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюць да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Якія гэта патрабаванні? Напрыклад, кажуць, цяпер трапіць на службу ў міліцыю можна без арміі.

– Так, каб стаць супрацоўнікам органаў унутраных спраў, служыць у арміі неабавязкова. Цяпер на службу ў міліцыю па кантракце на добраахвотнай аснове прымаюць грамадзян, здольных выконваць адпаведныя службовыя абавязкі. Іншымі словамі, маладыя людзі ва ўзросце ад 18 гадоў з сярэдняй адукацыяй, не судзімыя, без праблем са здароўем могуць звяртацца ў РАУС па пытаннях працаўладкавання. Канчатковае рашэнне прымаецца пасля працэдуры вывучэння кандыдата і ваенна-ўрачэбнай камісіі.

Пад сярэдняй адукацыяй маецца на ўвазе наяўнасць пэўнай спецыяльнасці?

– Спецыяльнасць і ўзровень адукацыі ўплываюць на тое, на якой пасадзе будзе праходзіць службу кандыдат. Напрыклад, калі ў маладога чалавека вышэйшая адукацыя або ён мае некаторыя спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай ці сярэдняй юрыдычнай, то можа прэтэндаваць на афіцэрскую пасаду. Цяпер у нашым РАУС дзве вакансіі ўчастковага інспектара міліцыі.

Ці ёсць сярод жыхароў раёна жадаючыя служыць у органах?

– Перш-наперш адзначу, што практычна ўсе супрацоўнікі РАУС – ураджэнцы і жыхары нашага раёна. Ведаюць тэрыторыю і насельніцтва, што істотна дапамагае на службе. Да нас рэгулярна звяртаюцца маладыя людзі наконт працаўладкавання або паступлення ў навучальныя ўстановы МУС. Цяпер аддзелу патрэбны міліцыянеры-вадзіцелі аператыўна-дзяжурнай службы, міліцыянеры-дзяжурныя ізалятара часовага ўтрымання. За больш дакладнай інфармацыяй можна звяртацца на нумар 5 19 42.

Фота з архіва рэдакцыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.