Авторизация
 

ММПЗ ў Міёрах дапамагае раённай бальніцы набываць абсталяванне

 Бахілы, рэспіратары, пальчаткі, ахоўныя шчыткі, спецыяльныя касцюмы – неабходную для работы «амуніцыю» медработнікі цэнтральнай раённай бальніцы атрымалі ад Міёрскага металапракатнага завода некалькі тыдняў таму. На днях чакаў чарговы сюрпрыз ад металургаў. Па ініцыятыве прадпрыемства набыты і дастаўлены флуарэсцэнтны экспрэс-аналізатар i-CHROMA II і партыя патрэбных рэагентаў карэйскай вытворчасці для тэсціравання на COVID-19. Дзякуючы гэтаму, як заўважыла галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, у раёне пашырыліся магчымасці дыягнаставаць захворванне як мага хутчэй. 

Тэхніку новага пакалення асвоіў загадчык лабараторыі ЦРБ Мікалай Бірукоў (на здымку). Са слоў урача, яна нескладаная ў абыходжанні, хаця дыяпазон магчымасцей шырокі: запраграмавана каля дваццаці відаў даследавання крыві, мачы і іншых біялагічных матэрыялаў. З гэтым будуць разбірацца пазней. Пакуль увага толькі на дыягностыку COVID-19. Дакладная колькасць крыві – і за 15 хвілін пры дапамозе рэагентаў і спецыяльнай праграмы ўсё вядома пра імунную сістэму. Калі пераважаюць імунаглабуліны М – пацыент хворы, G – перахварэў, імунітэт выпрацаваў антыцелы. Вынікі тэсціравання высвечваюцца на дысплеі прыбора. Надрукаваныя нагадваюць магазінны чэк.


Медработнікі ЦРБ шчыра ўдзячны металургам за шчодрасць і ўдзел. Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі спонсарскай падтрымкі зашмат не бывае. Агульнымі намаганнямі лягчэй змагацца за здароўе і жыцці хворых.

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта