Авторизация
 

Разліковы лісток падрос, толькі б хворыя папраўляліся, - кажуць медыкі ў Міёрах

 Пандэмію каронавіруса часам параўноўваюць з вайной. Калі так, то змагары на гэтым фронце – медыкі. Рызыкуючы ўласным здароўем, яны ратуюць чужое. Гэта не застаецца незаўважаным. 

Згодна з Указам Прэзідэнта ад 16 красавіка 2020 года № 131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», устаноўлена штомесячная надбаўка медыкам за работу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі. Работнікі інфекцыйнага і перапрафіляванага пад COVID-19 тэрапеўтычнага аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы заўважылі, як «падрос» разліковы лісток.


– Мой заробак пабольшаў на паўтары тысячы рублёў. Прыемна, што нашу працу ацанілі, – гаворыць выконваючы абавязкі загадчыка інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Ірына Сіняўская. – Надбаўкі атрымалі ўсе супрацоўнікі, у кожнага яны розныя. Сума залежыць ад гадзін, якія працуем з хворымі на каронавірус.


 Ва ўмовах пандэміі інфекцыйнае аддзяленне дзейнічае паўтара месяца. Сюды з падазрэннем на каронавірус прывозяць жыхароў Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. Па стане на 18 мая ў стацыянары знаходзілася чатыры пацыенты з пацверджаным дыягназам.


  – Не магу сказаць, што адчуваю страх ці трывогу. Галоўнае, што сярод пацыентаў няма дзяцей. У дарослых арганізм спраўляецца, – дзеліцца Ірына Віктараўна. – Штодня атрымліваем новую інфармацыю па каронавірусе, якую трэба засвоіць. Навучыліся браць мазкі ў пацыентаў. Раней з гэтым не мелі справы.


Для работы з хворымі на COVID-19 у пачатку красавіка перапрафілявана тэрапеўтычнае аддзяленне. Персанал апрануў лёгкія па вазе ахоўныя касцюмы, працаваць у якіх душна і не вельмі зручна.


– Пакрысе прывыклі да новай службовай формы, – заўважае старшая медсястра Галіна Танкавід. – Спачатку ў нас знаходзіліся кантакты першага ўзроўню. Цяпер лечым хворых на пнеўманію. Ёсць два пацыенты з каронавірусам, яны ў асобных палатах і з іншымі хворымі не кантактуюць. Пнеўманіі нашы падапечныя пераносяць па-рознаму. У некаторых арганізм спраўляецца горш, пад вечар падымаецца высокая тэмпература. Усім стараемся забяспечыць належны догляд.


 За 35 гадоў стажу Галіна Іосіфаўна з падобнай сітуацыяй сустракаецца ўпершыню. Прызнаецца, што цяперашнія ўмовы работы дадаюць трывогі за сябе і сваю сям’ю. Між тым ратаваць здароўе іншых – прафесійны абавязак. І выконваць яго трэба сумленна і годна.


– Надбаўкі да заробку, канешне, падбадзёрылі. Гэта важна, але галоўнае – здароўе. Хочацца ўбачыць нашых пацыентаў бадзёрымі і ў добрым самаадчуванні, – гаворыць старшая медсястра.


Міёрскія медыкі не адчулі тых складанасцей, з якімі сутыкнуліся іх віцебскія калегі. Сусветная пандэмія амаль не паўплывала на рабочы графік. Урачы і медперсанал не вымушаны жыць асобна ад сям’і і пасля працоўнага дня вяртаюцца дадому. Колькасць хворых на каронавірус у нас не такая вялікая, як у буйных гарадах. Аднак медыкі таксама ў групе рызыкі. Працу ў складаных умовах трэба цаніць належным чынам. Што і робіць дзяржава.

Падтрымаць медработнікаў у перыяд пандэміі каронавіруса па сілах кожнаму з нас. Трэба прытрымлівацца трох простых правіл: часцей мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд, трымаць дыстанцыю і насіць маску ў шматлюдных месцах. Беражыце сябе і іншых.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта