Авторизация
 

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

 21 мая стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. 15 ініцыятыўных груп зарэгістравала Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Кожнаму з прэтэндэнтаў, каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, спатрэбіцца сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. 

Нагадаем, што ўсяго ў Цэнтрвыбаркам падалі 55 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Частку зваротаў разгледзелі яшчэ ў мінулую пятніцу, 15 мая. Па астатніх прымаліся рашэнні на пасяджэннях 19 і 20 мая. У выніку зарэгістраваны ініцыятыўныя групы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, часова непрацоўнага Віктара Бабарыка, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, фермера Юрыя Ганцэвіча, індывідуальнага прадпрымальніка, старшыні грамадскага аб’яднання «Рух «За свабоду» Юрыя Губарэвіча, сустаршыні грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, дырэктара транспартнай кампаніі Наталлі Кісель, галоўнага бухгалтара жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва Вольгі Кавальковай, выканаўцы абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, пенсіянера Уладзіміра Няпомняшчых, майстра перманентнага макіяжу і татуіроўкі Аляксандра Таболіча, часова непрацоўнай Святланы Ціханоўскай, індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Цэпкала, дырэктара «С58 Тэхналоджыс» Сяргея Чарэчня.


З 21 мая па 19 чэрвеня члены ініцыятыўных груп будуць збіраць подпісы выбаршчыкаў у падтрымку сваіх кандыдатаў. Як нагадалі ў Цэнтрвыбаркаме, прэтэндэнты ўправе арганізаваць пікеты ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі органамі. Подпісы могуць збірацца па месцы жыхарства грамадзян, пры гэтым членам ініцыятыўных груп рэкамендавана быць у масках і пальчатках. Дакументы для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты неабходна прадставіць у Цэнтрвыбаркам з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя пройдзе з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі.


Тым часам завяршылася і фарміраванне 153 тэрытарыяльных выбарчых камісій. У іх склад вылучаны 2 171 чалавек. Найбольшую актыўнасць на гэтым этапе праявілі грамадскія аб’яднанні – 60,2 працэнта ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў. Амаль кожны трэці вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заяў. Працоўныя калектывы прапанавалі каля 5 працэнтаў кандыдатур.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта