Авторизация
 

У Міёрах створаны Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый

 У Міёрах пачаў работу Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна. Кіраўніком прызначана Раіса КАРАТАЕВА, якая раней займала пасаду галоўнага спецыяліста сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела райвыканкама. Яна расказала пра задачы, паўнамоцтвы і віды дзейнасці новай установы.

ВІЗІТОЎКА

Раіса Васільеўна КАРАТАЕВА нарадзілася 1 лістапада 1965 года ў маляўнічым куточку Язненскага сельсавета – у вёсцы Шарагі. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Дарожках. У 1983 годзе скончыла Язненскую сярэднюю школу з залатым медалём. З багажом грунтоўных ведаў, за якія і цяпер удзячна настаўнікам, лёгка адолела ўступныя іспыты ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце. Закончыла яго ў 1988 годзе інжынерам-будаўніком. У 2005-м пасля перападрыхтоўкі ў альма-матар атрымала дыплом эканаміста з адзнакай.
Лёс Раісы Васільеўны непарыўна звязаны з Міёршчынай. Па размеркаванні прыехала ў райцэнтр разам з мужам. Тут выраслі сын і дачка. Пачынала старшым інжынерам у архітэктурнай галіне раёна. З 1995 года занята ў фінансавым аддзеле райвыканкама, дзе працавала вядучым, галоўным эканамістам. 

– Міжгаліновы цэнтр створаны па рашэнні райвыканкама ад 12 лютага 2020 года № 111 згодна з Указам № 475 «Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый», – расказвае Раіса Васільеўна. – Зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб 24 сакавіка. Новая ўстанова размясцілася па вуліцы Камуністычнай, 8.


Цэнтр прыняў на абслугоўванне 42 установы. Большасць з іх аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сектара спорту і турызму, а таксама Дзісненскі гарвыканкам і дзевяць сельвыканкамаў. Спецыялісты нашага цэнтра вядуць для іх бухгалтарскі і фінансавы ўлік, арганізуюць бягучы, капітальны рамонт і тэхабслугоўванне будынкаў, право- дзяць працэдуры дзяржаўных закупак, забяспечваюць ахову працы і пажарную бяспеку, іншую гаспадарчую дзейнасць. Пры гэтым арганізацыі за паслугі цэнтру не плацяць. Фінансуецца ён са сродкаў раённага бюджэту.

Якая асноўная функцыя новай установы?
– Каб адказаць на гэта пытанне, напачатку разгледзім структуру цэнтра. Створаны два ўпраўленні: улікова-эканамічнае і цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання. Ва ўлікова-эканамічным чатыры аддзелы: разлікаў па заробку, фінансавых, планава-эканамічных разлікаў, па ўліку маёмасці. У другім два аддзелы: гаспадарчага абслугоўвання і забеспячэння. Работнікі цэнтра нацэлены аператыўна і граматна вырашаць пытанні фінансавання і дзейнасці арганізацый і ўстаноў. Разрознена, паасобку іх спецыялістам спраўляцца з гэтым было складана. Цяпер усіх, з кім заключаны дагаворы па рашэнні райвыканкама
№ 111, вызваляць ад неспецыялізаваных праблем і неасноўных функцый, каб яны маглі сканцэнтравацца непасрэдна на сваіх абавязках.

Хто папоўніў рады калектыву цэнтра?
– Рашэннем райвыканкама зацверджана 57 штатных адзінак. Большую частку складаюць спецыялісты з эканамічнай адукацыяй, крыху менш інжынерна-тэхнічных работнікаў, два юрысты. Яшчэ ў калектыве два рабочыя і тры вадзіцелі.


Асноўныя вакантныя месцы запоўнілі вопытныя прафесіяналы з устаноў, прынятых цэнтрам на абслугоўванне. Маім намеснікам прызначана Валянціна Бялевіч. Пасаду галоўнага бухгалтара заняла Валянціна Хаткевіч. З багатым багажом ведаў да нас прыйшлі былы галоўны бухгалтар аддзела па адукацыі, а цяпер намеснік галоўнага бухгалтара – начальнік улікова-эканамічнага ўпраўлення Марына Адамовіч, ранейшы начальнік гаспадарчай групы аддзела па адукацыі, а цяпер начальнік упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Аляксандр Рыжанкоў. Надзвычай важнае звяно – аддзел закупак – узначаліла кампетэнтны спецыяліст Вікторыя Сушко. Граматныя ў сваёй справе Вольга Бунта, Таццяна Сураўёва, Таццяна Саруль, Жанна Дарашкевіч, Галіна Белавус.
Каманда прафесіяналаў фарміруе касцяк калектыву. Аднак патрэба ў кадрах яшчэ ёсць. Каля дзесяці прэтэндэнтаў на вакантныя месцы працаваць у цэнтры не засталіся. Як аказалася, не ўсім па сіле аб’ёмы акрэсленых задач. Іх у нас шмат. Аднаго толькі заробку трэба налічыць на звыш 1 350 чалавек. У радах цэнтра вытрымаюць толькі працавітыя і адукаваныя, такім цяжкасці не перашкода.

Як праходзіць перыяд станаўлення Міжгаліновага цэнтра?
– Пакрысе ўсё ўваходзіць у сваю каляіну. Структура новая, шмат было незразумелых арганізацыйных пытанняў. Іх вырашылі ўнутры раёна разам з заснавальнікам – райвыканкамам. Удзячна ўсім за разуменне і падтрымку. Заўсёды гатовы прыняць правільнае рашэнне і дапамагчы старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама, што курыруе пытанні сацыяльнай сферы, Валерый Драба, юрысконсульт райвыканкама Марына Закрэўская.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта