Авторизация
 

"Дарогамі Памяці" з раёна ў раён. Эстафету акцыі да 75-годдзя Вялікай Перамогі Міёры прынялі ад Браслава і перадалі Расонам

 Сярод аўтаклубаў вобласці праходзіць акцыя «Дарогамі Памяці», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Цікавае і незвычайнае дзейства адбылося 14 мая на мяжы Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. З аднаго боку – апранутыя ў ваенную форму жанчыны і мужчына з баянам, з другога – група людзей у канцэртных касцюмах і таксама з музычнымі інструментамі. Гэта ўдзельнікі аўтаклуба з Міёр прымалі эстафету акцыі «Дарогамі Памяці» ад калег з Браслава.

  Браслаўчане на чале з кіраўніком аўтаклуба Рэгінай Балтруковіч ідуць насустрач міёрскім артыстам, спяваючы пад баян «Кацюшу». Творчае прывітанне з Міёраў – верш пра Перамогу, прачытаны Аляксеем Рачыцкім, песня пра родны міёрскі край у выкананні Яўгеніі Шук пад мелодыю баянаў, што выводзілі Ігар Лавец і Вячаслаў Адзінец.


 Самы важны момант – перадача агню Памяці. Таксама ўручаюць міёрскім калегам кнігу «Памяць» і карту воінскіх пахаванняў Браслаўшчыны.


 – Акцыя «Дарогамі Памяці» распачалася 8 красавіка ў Дубровенскім раёне. Мясцовы аўтаклуб перадаў эстафету аршанцам. Перш чым трапіць да нас, яна абышла дзевяць раёнаў, – расказвае кіраўнік аўтаклуба Міёрскага РДК Іосіф Вільчынскі. – У перыяд акцыі мы не толькі перадаём эстафету. Да Дня Перамогі кожны аўтаклуб павінен быў добраўпарадкаваць некалькі воінскіх пахаванняў на тэрыторыі свайго раёна. Мы папрацавалі ў Туркове, Чапуках, Чэрасах, Язне і Камянполлі.


На наступны дзень – 15 мая – міёрскі аўтаклуб узяў курс на Расоншчыну. Адтуль эстафета пройдзе яшчэ па сямі раёнах і фінішуе ў Верхнядзвінскім 5 ліпеня на кургане Дружбы. Кнігі «Памяць» і карты воінскіх пахаванняў усіх раёнаў стануць экспанатамі абласнога музея М. Шмырова.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта