Авторизация
 

Усяслаў Чарадзей - у прамым эфіры. "Ноч музеяў" пройдзе анлайн

  Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце 16 мая. Спецыяльна для гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей, відэа-сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21-й гадзіне, яе змогуць паглядзець з любой кропкі свету.

Рок-фолк оперу «Чарадзей» напісаў беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль ставілі каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.


Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» падабраны асобныя нумары з «Чарадзея», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй – багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) – гледачы VOKA адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Уладзімір Сцепанкоў), сустрэнуцца з яго ўнучкай Еўфрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакамітымі асобамі. Пасля дзвюх гадзін анлайн-оперы трансляцыя прадоўжыцца з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца канцэрт.


Прамы эфір 16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.by з любой прылады і ў сетцы ўсіх аператараў Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу убачыць падзеі ў выставачных залах, знаходзячыся дома.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта