Авторизация
 

Цёплыя пасланні шматдзетным сем'ям шле "Белая Русь" з Міёр

 У перыяд абмежавання масавых мерапрыемстваў па-асабліваму вырашыла адзначыць Дзень сям’і пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе ўдзельнікі асабліва цэняць гуманітарныя каштоўнасці, што аб’ядноўваюць людзей. У спецыяльных паштоўках для сваіх падапечных напісалі: «Няхай ваш дом заўсёды будзе месцам цяпла, дабрабыту і ўтульнасці, ваша сям’я будзе моцнай і шчаслівай, мір і згода пануюць у вашых сэрцах і душах, а дзіцячы смех памнажае радасць!» 

Гэтыя пасланні работнікі пошты даставілі ўчора ў 250 дамоў і кватэр Міёршчыны. Менавіта столькі шматдзетных сем’яў у раёне, у іх выхоўваюць 805 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Іх улік з пачатку сёлетняга года вядзе спецыяльная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма.


Сацыяльныя работнікі падрыхтавалі для пяці сем’яў з гэтай колькасці салодкія падарункі. Розыгрыш правялі 12 мая кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Алена Шамёнак і старшыня пярвічкі ТЦСАН Ала Федарэц пад наглядам фотааб’ектыва карэспандэнта раённай газеты. Шчасліўчыкаў, хто атрымаў ласункі ад «Белай Русі», пералічваю па парадку. Сям’я Таццяны і Паўла Каськевічаў з аграгарадка Чэрасы выхоўваюць Анастасію, Арцемія і Артура. Іна і Аляксей Каснікоўскія з Міёр радуюцца сваім дзеткам Сяргею, Надзеі і Кацярыне. Міярчане Алёна і Дзяніс Немянёнкі падзеляць ласункі паміж Аляксеем, Дзмітрыем і Ксеніяй. У Новым Пагосце Юлія і Алег Сухоўскія сталі шматдзетнымі дзякучы папаўненню – Яўгеніі, Аляксею і Ульяне. І зноў міярчане – Алена і Яўген Равецкія – клапатліва выхоўваюць, выводзяць у вялікі свет Арцёма, Мацвея і Аляксея.


Яшчэ раз усім ім віншаванні з Днём сям’і і нечаканымі салодкімі падарункамі. Гэтыя прызы не адзіныя ў пераліку добрых спраў раённай арганізацыі ГА «Белая Русь». Нядаўна яна ўключылася ў прафілактычныя антыкаранцінныя мерапрыемствы і набыла бескантактныя інфрачырвоныя тэрмометры для аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Дзісне і раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта