Авторизация
 

Акцыя «Азбука дарожнага руху» праходзіць на Міёршчыне 15 мая

 Дзеці – самыя смелыя і безабаронныя ўдзельнікі дарожнага руху. Задача дарослых – навучыць іх правільным паводзінам на дарозе. Акцыя «Азбука дарожнага руху», скіраваная на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх, праходзіць у раёне 15 мая.

Інспектары аддзялення ДАІ РАУС нагадаюць бацькам правілы, якія засцерагуць дзяцей ад бяды на дарозе.

 

У аўтамабілі дзіця павінна знаходзіцца ў спецыяльным утрымлівальным прыстасаванні, якое адпавядае яго вазе і росту. Юных пасажыраў старэй за 12 гадоў прышпільваюць рэменем бяспекі.

 

Мара многіх хлопчыкаў і дзяўчатак – мапед, скутар, веласіпед. На веласіпедах з малых гадоў можна катацца ў жылых і пешаходных зонах па пешаходных і веладарожках. Выязджаць на праезную частку можна толькі з 14 гадоў. Кіраваць мапедам дазволена з 16 гадоў.

 

Прагулкі на роліках і скейтбордах – толькі ў двары, парку ці алеі, на спецыяльных асфальтаваных і бетонных пляцоўках. Надалей ад транспартных сродкаў і вялікай колькасці пешаходаў.

 

Дзецям трэба ведаць, што:

* нельга рэзка выбягаць ці выходзіць на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, дрэў, кустарнікаў, пабудоў;

 

* перш чым ступіць на дарогу, трэба ўпэўніцца ў адсутнасці машын паблізу;

* небяспечна абхадзіць аўтамабіль, які паркуецца, вельмі блізка. З-за маленькага росту вадзіцель можа не заўважыць дзіця.

 

Вадзіцелям важна памятаць, што:

* 70 % аварый з удзелам дзяцей здараецца па віне дарослых;

* убачыўшы паблізу праезнай часткі маленькіх пешаходаў, трэба знізіць хуткасць і быць гатовым спыніцца;

 

* хуткасць руху ў дварах – мінімальная;

* уважлівасць падчас праезду паблізу дзіцячых устаноў, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарта – павышаная.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта