Авторизация
 

Найлепшы падарунак для медсясцёр тэрапеўтычнага аддзялення ў Міёрах - здароўе пацыентаў

 Своечасова прынесці пацыентам лекі і правесці прапісаныя ўрачом працэдуры, нагадаць хворым пра беражлівыя адносіны да сябе і важнасць здаровага ладу жыцця, падтрымаць добрым словам, чый эфект часам больш значны за таблеткі. Усё гэта пастаянныя складнікі будняў медсясцёр. Іх прафесію называюць адной з самых высакародных. І гэта нездарма.

Медыцынскія сёстры адносяцца да сярэдняга медперсаналу, а ў догля- дзе за пацыентамі адыгрываюць галоўную ролю.

– Часам нашым медсёстрам даводзіцца наноў вучыць хворых есці і піць, ставіць іх на ногі ў прамым сэнсе слова, – гаворыць старшая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Галіна Танкавід. – Да нас трапля- юць пацыенты з рэанімацыі, многія з іх ляжачыя і маюць патрэбу ў асаблівым доглядзе. У нашых руках пажылыя людзі з хранічнымі захворваннямі, якія ўжо не вылечыш, можна толькі аблегчыць іх цячэнне. Таму работа медсясцёр няпростая, патрабуе шмат у першую чаргу маральных сіл.


У калектыве аддзялення шэсць медсясцёр. Малады медык Таццяна Пазік працуе тут першы год. У астатніх за плячыма багаты вопыт. Так, Святлана Празароўская прыйшла ў тэрапію ў 1985-м, Рыма Слізень і Аксана Семяненка на пасту з 1991-га. Усе трое ма- юць вышэйшую катэгорыю. Умела спраўляецца са сваёй адказнай работай працэдурная медсястра Таццяна Марцінкевіч, якая нядаўна выйшла з водпуску па доглядзе дзіцяці.


Іх работу наладжвае старшая медсястра Галіна Танкавід. Кантралюе выдачу медыкаментаў, сочыць за санэпідрэжымам, выкананнем патрабаванняў аховы працы, вырашае іншыя арганізацыйныя пытанні. За плячыма Галіны Іосіфаўны 35 гадоў прафесійнай дзейнасці.


– Пачынала медсястрой у хірургіі, у 2003 годзе прызначылі на пасаду старшай медсястры ў тэрапеўтычнае аддзяленне, – расказвае яна. – З выбарам прафесіі вызначылася яшчэ ў дзяцінстве. Памятаю, як у чацвёртым класе напісала ў сачыненні, што стану медыкам. Праз шмат гадоў на вечары сустрэчы наша класны кіраўнік зачытвала маю школьную работу. Дзіцячыя мары спраўдзіліся.


Як адзначае Галіна Іосіфаўна, першым крытэрыем у выбары прафесіі для яе была магчымасць дапамагаць людзям. На жаль, людзі не заўсёды жадаюць дапамагаць самі сабе. Старшая медсястра расказвае, што сярод іх пацыентаў нярэдка аказваюцца хворыя, чые праблемы са здароўем выкліканы злоўжываннем алкаголем. Нагадвае медработнік пра бяспечныя паводзіны ў перыяд пандэміі каронавіруса.


– Цяпер аддзяленне працуе як інфекцыйнае. Нагрузка павялічылася. У нас ляжаць хворыя з пнеўманіяй. Увесь працоўны дзень праводзім у ахоўных касцюмах, – адзначае субяседніца. – Удзячна сваім калегам за іх нялёгкую працу і сумленныя адносіны да абавязкаў.


Эпідсітуацыя паўплывала на многія аспекты нашай паўсядзённасці, але не адмяніла віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Сёння ў адрас медсясцёр гучаць добрыя словы і найлепшыя пажаданні ад калег, родных, сяброў. Як прызнаюцца самі медыкі, жаданы падарунак для іх – здароўе пацыентаў. Для гэтага прыкладаюць нямала намаганняў.

 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта