Авторизация
 

Не забудзем у імя будучыні. Мітынг, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў у Міёрах

 75 гадоў прайшло з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая дата, асаблівая для кожнай сям’і. Адсвяткаваць яе з размахам не атрымалася, бо свае карэктывы ўнесла пандэмія каронавіруса. Аднак нішто не зможа забраць нашу памяць. Пакуль памятаем пра самую крывавую і страшную ў гісторыі чалавецтва вайну, пра суайчыннікаў, якія загінулі і выжылі дзеля будучыні, пра нявінна забітых і зверскі замучаных, жыве і надзея, што такое не паўторыцца ніколі. 

На плошчы Памяці загінулых барацьбітоў у райцэнтры пахаваны 241 салдат. У святым месцы ля вечнага агню 9 мая прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, праваахоўных органаў сумавалі і радаваліся адначасова. Напоўненую асаблівым духам урачыстасць падмацавалі традыцыі – пранікнёныя выступленні, ускладанне кветак і вянкоў, хвіліна маўчання.


 Пра 1 418 дзён народнага подзвігу, болю і горычы страт, якой цаной неверагодных намаганняў дасталася перамога ўзгадала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. З кожным годам сведкаў той вайны ўсё менш. 75-ю пераможную вясну сёлета з намі сустрэлі ветэраны Іаан Ігнатавіч Лушчонак з Наўгарод, Яўграф Вікенцьевіч Касаты з Дзісны і міярчанін Антоній Іосіфавіч Рубанік, 13 вязняў фашысцкіх канцлагераў і сям’я загінулага ваеннаслужачага. Клопат пра іх – наш сыновін абавязак, як і зберагчы памяць для нашчадкаў, будаваць далейшы лёс роднага краю, Радзімы светлымі дасягненнямі.


 Як звярнуў увагу раённы ваенны камісар Сяргей Жабенак, Беларусь першая прыняла на сябе няшчадны ўдар вермахта, аказаўшы магутнае супраціўленне ворагу. Незабыўныя старонкі гісторыі па гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, як адстойвалі Полацк і Магілёў і мірныя жыхары са зброяй у руках. Памяць – гэта крывавая бітва пад Сталінградам, подзвіг герояў Курскай дугі, штурм Берліна. Смела змагаліся дзеды і прадзеды і сталі сапраўдным прыкладам мужнасці і гераізму ўсяго савецкага народа. Нельга дапусціць, каб памяць пра гэта згасала ў нашых сэрцах. Не забудуць – ад імя прадстаўнікоў маладога пакалення запэўнівалі вядучыя ўрачыстасці Аляксей Рачыцкі і Яна Шмарлоўская.


  На прыкладах подзвігаў салдат Перамогі, якія аддавалі жыцці за мір і спакой на зямлі, выхоўваюць супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. Сімвалічна, што менавіта ў значны дзень у памятным месцы начальнік Васіль Балад уручыў пагоны з чарговымі спецыяльнымі званнямі. Іх атрымалі яго намеснік Дзмітрый Хоміч, інспектар ДАІ Ігар Яфімаў, старшы інспектар групы кадраў Таццяна Курловіч, участковы інспектар Аляксандр Павучонак.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта