Авторизация
 

Адрасы чалавечнасці. Дадатковыя сродкі абароны перадаў Міёрскай ЦРБ калектыў металапракатнага завода

 У сувязі з пандэміяй медыцынскія работнікі працуюць у асабліва інтэнсіўным рэжыме. У грамадстве ўсё больш нераўнадушных, якія шукаюць магчымасці дапамагчы ў барацьбе з COVID-19. Важна і выратаваць пацыентаў, і засцерагчы саміх урачоў, медсясцёр, санітарачак ад небяспечнага віруса.

Сродкаў індывідуальнай аховы для тых, хто на перадавой, зашмат не бывае. 87 працэнтаў іх паступіла ў Міёрскую ЦРБ за кошт рэспубліканскага бюджэту ў парадку цэнтралізаванага забеспячэння. Астатнія 13 працэнтаў – спонсарская дапамога. Як расказала галоўны ўрач Алена Сівая, атрымлівалі яе па лініі прафсаюза, фонду міру, «Чырвонага Крыжа». Падтрымалі і імкнуліся палегчыць працу медыкаў бігосаўскае прадпрыемства «Інвет», фармацэўтычнае – «Рубікон», а таксама выратавальнікі раёна, прадпрымальнікі. Маскі, антысептыкі, дэзсродкі – усё гэта хутка расходуецца ў складаных умовах працы.

 

Да дабрачыннасці падключыўся і актыў металапракатнага завода. 7 мая ў цэнтральную раённую бальніцу завіталі прадстаўнікі прадпрыемства. З пажаданнямі калектыву ЦРБ здароўя таксама перадалі ўсё неабходнае для яго захавання ў няпросты эпідэміялагічны перыяд. Ва ўпакоўках маскі, ахоўныя шчыткі, якія можна апрацоўваць і выкарыстоўваць пастаянна, а таксама шапачкі, пальчаткі, бахілы, спецыяльныя касцюмы.

 

Галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая шчыра ўдзячна ўсім за дапамогу. З яе слоў, для медыкаў любая падтрымка цяпер вельмі важная і каштоўная.

 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта