Авторизация
 

Медсястра Аляксандра Панамарэнка з Міёр усё жыццё ратавала іншых

 На працягу 15 гадоў – з 1985-га па 2000-ы – мне пашчасціла працаваць з цудоўным чалавекам – Аляксандрай Фёдараўнай ПАНАМАРЭНКА. Гераічная жанчына прысвяціла ўсё сваё жыццё, у тым ліку гады ваеннага ліхалецця, служэнню медыцыне і выратаванню чалавечых жыццяў.

Высокая стройная жанчына пажылых гадоў сустрэла мяне, выпускніцу медвучылішча, у аперацыйна-перавязачным блоку. З першага позірку стала ясна, што яна прафесіянал сваёй справы, дысцыплінаваная, патрабавальная да сябе і сваіх падначаленых. Разам з тым вельмі сціплы чалавек, за плячыма якога цяжкі жыццёвы шлях.


Пра вайну Аляксандра Фёдараўна расказвала неахвотна. Ёй хацелася забыць усё, як страшны сон.
У першыя дні фашысцкай навалы Аляксандра працавала ў эвакуацыйным шпіталі непадалёку ад Мінска. Параненым у першую чаргу трэба было спыніць крывацёк, а з перавязачнага матэрыялу – адарваныя палоскі бялізны. Пазней з’явіліся перавязачныя пакеты. Параненых прывозілі кругласутачна, медыкам некалі было падняць галаву. Аперыравалі, перавязвалі, даглядалі. Дні і ночы без сну і адпачынку. Толькі адно жаданне – выратаваць байцоў. Аляксандра Фёдараўна прыгадвала прыгожыя твары салдат, лейтэнантаў, якім трэба было жыць. Вайна распараджалася па-свойму.


З часам перасоўны шпіталь эвакуіраваўся ў глыб краіны. Лячылі салдат 2-га Украінскага фронту. Прыстасоўвалі для работы розныя памяшканні, у тым ліку гаспадарчыя пабудовы. Там размяшчалі і даглядалі параненых. Стамляліся, часам засыналі на хаду.
Колькі чалавечых жыццяў выратавала Аляксандра Фёдараўна? Пра гэта яна ніколі шмат не расказвала, але аднойчы прамовіла: «…ніводны з параненых байцоў, які падаваў хаця б маленькую надзею на жыццё, не памёр».


Калі я гаварыла старэйшай калезе, што яна вялікая Жанчына-гераіня, тая спакойна адказвала: «Такіх, як я, сотні тысяч, а можа, мільёны чалавек. Многія з нас аддалі свае маладыя жыцці ў крывавай вайне і засталіся на палях бітваў. А я – шчаслівы чалавек, засталася жывой, пражыла доўгае цікавае жыццё і вось ужо падбіраюся да завяршэння дзявятага дзясятка».


Свой 90-гадовы юбілей Аляксандра Фёдараўна сустрэла ў сценах роднай бальніцы. На жаль, у якасці пацыента. Да апошняга дня, як сапраўдны баец, яна змагалася з цяжкай хваробай. У 2011-м нашага настаўніка і калегі не стала. Памяць пра яе жыве ў сэрцах.
Аляксандра Панамарэнка – легенда нашай бальніцы. Памятаем яе як Прафесіянала, прыемнага субяседніка, разумнага і разважлівага чалавека. Яна любіла актыўнае жыццё, яе веды і навыкі дапамаглі многім нашым медсёстрам дасягнуць поспехаў у прафесіі.

ФАКТЫ БІЯГРАФІІ

Аляксандра Фёдараўна Панамарэнка нарадзілася ў 1920 годзе ў вёсцы Харытонава Мінскай вобласці. Скончыла васьмігодку і паступіла ў Мінскую школу медсясцёр. Працоўную дзейнасць пачала ў 17 гадоў аперацыйнай сястрой у Мінскім шпіталі, дзе была занята да вайны.
У 1948 годзе з мужам і маленькім сынам прыехала ў Міёры. Праз год у сям’і нарадзілася дачка. Працаўладкавалася ў бальніцу, якая на той час знаходзілася ў Клётавым Двары, а радзільнае аддзяленне – у Камянполлі.
З 1968-га працавала на пасадзе старшай аперацыйнай сястры. На заслужаны адпачынак пайшла ў 80 гадоў.

Фота прадастаўлена ЦРБ.
Жанна КАСЕВІЧ, медыцынская сястра аперацыйная
старшая аперацыйна-перавязачнага блока хірургічнага аддзялення ЦРБ.

Чытайце цалкам у № 37 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта