Авторизация
 

Зноў кіпіць работа на будаўніцтве жылога дома ў Міёрах

 Узвядзенне 40-кватэрнага жылога дома для работнікаў металапракатнага завода на вуліцы Лермантава, 31 у райцэнтры пачалося яшчэ ў 2017 годзе. Разгарнулі закладку фундамента, на пляцоўцы з’явіўся вежавы кран. Потым з-за фінансавых праблем справы на аб’екце прыпыніліся. У сакавіку генпадрадчык – мінскае ТАА «АРТСЦІЛКАМ» – аднавіла работы. 

Прараб Уладзімір Зінавенка тлумачыць:
– З-за трохгадовага перапынку давялося перарабляць фундамент. Работы выконвалі ўласнымі сіламі і пры падтрымцы субпадрадчыкаў з ПМК-55. Мясцовыя будаўнікі, да 20 чалавек штодзённа, манціравалі фундаментныя блокі, дапамагалі нам рабіць перагародкі. Ужо закончылі сцёкавы дрэнаж, падвялі ваду, залілі маналітны пояс і збіраемся здымаць з яго апалубку. Спраў хапае і для сваіх работнікаў. Сярод двух дзясяткаў нашых будаўнікоў бетоншчыкі, муляры, электразваршчыкі. Рыхтуемся ўкладваць панелі перакрыццяў падвальнага паверха.


Адразу пасля майскіх святаў прыступім непасрэдна да мулярных работ. Працаваць плануем вахтавым метадам пры рабочым дні з 8 да 20 гадзін без выхадных. Адначасова намечана весці мантаж унутраных інжынерных сетак і аддзелку, каб здаць аб’ект заказчыку ў жніўні.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта