Авторизация
 

Ізаляваць не толькі пацыента, але і найбліжэйшыя кантакты. Як змагаюцца з каронавірусам у Міёрскім раёне

 На 29 красавіка ў Міёрскім раёне зарэгістравана 16 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, шэсць чалавек шпіталізаваны ў лячэбныя ўстановы. Ізаляваны не толькі пацыенты з дыягназам COVID-19, але і тыя, з кім яны цесна ўзаемадзейнічалі. 
Пра тое, як устанаўліваюць кантакты розных узроўняў, расказала галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна ФЕДУКОВІЧ. 

– Людзей, з якімі меў стасункі хворы на COVID-19, у залежнасці ад працягласці ўзаемадзеяння падзяляюць на кантакты першага і другога ўзроўняў, – тлумачыць Галіна Валер'еўна. – Тых, хто быў побач з інфіцыраваным на працягу апошніх 14 каляндарных дзён да пацвярджэння дыягназу, адразу апавяшчаюць і ізалююць. Паводле медыцынскіх назіранняў, у іх рызыка заразіцца складае 80 – 85 працэнтаў.


Самыя цесныя кантакты – сямейныя. Вялікая верагоднасць захварэць у пражываючых разам у доме, кватэры, пакоі інтэрната, у санаторыі, аздараўленчай арганізацыі, установах закрытага тыпу, нумары гасцініцы. Наогул, усе, хто знаходзіўся з хворым на працягу 15 – 30 хвілін у закрытым памяшканні, лічацца кантактамі першага ўзроўню. Да гэтай катэгорыі належаць вучні класа ці групы, іх педагогі. Удзельнікі нарады, якая доўжыцца звыш 15 хвілін. Калегі ў кабінеце, пацыенты ў палаце, медработнікі, якія лечаць хворага без сродкаў індывідуальнай аховы. Пасажыры ў купэ, вагоне, самалёце, салоне аўтатранспарта. У зоне павышанай рызыкі і тыя, хто заняў месца ў межах двух радоў крэслаў па-суседстве з інфіцыраваным COVID-19.

Хто належыць да кантактаў другога ўзроўню?

– Тыя, у каго быў магчымы кантакт з заражаным на працягу 14 каляндарных дзён з даты апошняй сустрэчы да пацвярджэння дыягназу па месцы жыхарства ці часовага знаходжання, вучобы, работы. У прыватнасці, хто працаваў ці вучыўся з захварэлым у адным будынку, але непасрэдна з ім не размаўляў, не вітаўся. Да кантактаў другога ўзроўню адносяцца і супрацоўнікі лячэбных устаноў, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыенту ў ахоўнай экіпіроўцы. Ва ўсіх пералічаных рызыка заразіцца меншая. Аднак ім таксама рэкамендуецца звузіць кола зносін, не карыстацца грамадскім транспартам, радзей бываць у шматлюдных месцах, а калі пачне пагаршацца самаадчуванне, тэлефанаваць у хуткую дапамогу.

Ці шмат у раёне ўстанавілі асоб, з кім мелі стасункі захварэлыя на COVID-19?

– На 29 красавіка да кантактаў першага ўзроўню належалі 49 чалавек, з іх 10 знаходзіліся ў лячэбнай установе, астатнія на каранціне дома. Кантактных другога ўзроўню налічвалася 180. На самаізаляцыі былі 69 чалавек: гэта заражаныя COVID-19, у якіх няма сімптомаў захворвання, кантакты першага і другога ўзроўняў, а таксама прыбыўшыя з-за мяжы, якім на працягу максімальнага інкубацыйнага перыяду (14 дзён) нельга выходзіць з дому.

Ва ўмовах пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якія парады трэба выконваць жыхарам раёна?

– Важна не панікаваць, а яшчэ больш сканцэнтравацца на строгім выкананні простых, але эфектыўных санітарных патрабаванняў. Падтрымліваць гігіену рук. Гэта гарантыя таго, што не будуць распаўсюджваць вірусы пры дотыку да роту, носу і акружаючых, праз паверхні. Адно з важных правіл цяпер – пазбягаць шматлюдных месцаў, паездак. Варта адкласці да найлепшай пары ўрачыстасці і святкаванні, маладзёжныя тусоўкі, іншыя масавыя мерапрыемствы. Устрымайцеся ад візітаў да родных старэйшага пакалення.

Рэспіраторныя інфекцыі перадаюцца ад хворага да здаровага чалавека паветрана-кропельным шляхам пры размове, чханні, кашлі. Старайцеся трымаць дыстанцыю не менш за 1,5 – 2 метра ад іншых. Найлепш адмовіцца ад поціскаў рук і абдымкаў пры прывітанні. Падтрымлівайце ў чысціні паверхні з выкарыстаннем дэзынфіцыруючых сродкаў. Толькі пільнасць, асабістая неабыякавасць, павага да акружаючых дапамогуць нам стрымліваць распаўсюджанне інфекцыі.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта