Авторизация
 

Найлепшыя – на Дошцы гонару Міёршчыны

 Напярэдадні Свята працы ў райцэнтры адкрылі адноўленую раённую Дошку гонару. Яе запоўнілі фотаздымкі прадстаўнікоў вытворчай і сацыяльнай сферы, найменні калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў, якія па выніках дзейнасці за 2019 год дасягнулі высокіх паказчыкаў, унеслі важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, мясцовага самакіравання.

 За майстэрства і адданасць справе найлепшым у сваёй прафесіі падзякавалі на ўрачыстасці 30 красавіка. Вітаючы перадавікоў, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што сумленная, шчырая праца застаецца галоўным рэсурсам развіцця міёрскага краю. Дзякуючы тым, хто старанна выконвае прафесійныя абавязкі, жыццё напаўняецца новымі падзеямі і датамі. У час уручэння кветак і дыпломаў райвыканкама кожнаму перадавіку адрасавана пажаданне быць здаровымі і не спыняцца на дасягнутым.

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта