Авторизация
 

«Маці мяне аберагала ўсё ліхалецце», успамінае Алена Зазнова з Грэцкіх

 Умовы, у якія трапілі дзеці вайны, цяпер здаюцца чымсьці неверагодным. Не перастаём здзіўляцца, як у той час заставаліся ў жывых немаўляты. Між тым многім было наканавана доўгае жыццё.

Жыхарка вёскі Грэцкія Міёрскага сельсавета Алена Барысаўна Зазнова – сумленны, добразычлівы і чулы чалавек. Яе маленства выпала на пару ваеннага ліхалецця. Сама пра той час нічога не памятае. Ведае толькі тое, што расказвалі бацькі і старэйшыя сяльчане.


Нарадзілася Алена Барысаўна 2 сакавіка 1941 года. Ёй было няпоўных чатыры месяцы, як загрымелі выбухі, запалала полымя вайны.
– Усю вайну мая маці Вольга Паўлаўна Мацюк мяне аберагала. Па імху вадзіла, хаваліся, – гаворыць Алена Барысаўна. – На фронце загінуў ад кулі родны брат маці Павел. Яны двайняты былі. Маці не стала адразу пасля вайны. На вуліцы перастрэлка была, куля знайшла яе ў хаце. Прычым дома матуля не адна была. Гадаваць мяне бацьку дапамагала яе сястра Анастасія Дземідзёнак. Аж да замужжа.


Замуж Алена Барысаўна выйшла ў суседнюю вёску Якубаўшчына. Са слоў аднавяскоўцаў распавядае, што гэтае месцейка ў вайну спалілі. Але людзі паспелі ўцячы. Нямецкі салдат загадзя папярэдзіў, што вёску паліць бу- дуць. Сяльчане запрэглі каня, выгналі ўвесь скот і скіраваліся ў Ліпаўкі.


Мірнае жыццё Алены Барысаўны ішло, як і ў большасці сяльчан, са сваімі клопатамі і святамі, радаснымі і сумнымі момантамі. Выраслі дачка і сын, падарылі ўнукаў. Цяпер ужо і праўнукі ёсць.

Фота аўтара.
Запісаў успаміны Аляксандр РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта