Авторизация
 

Пра ваенны шлях свайго бацькі Васіля Бородульки распавяла Ганна Шаўлюга з Міёр

 – Вось з гэтым партрэтам прадзеда Васіля Пятровіча Барадулькі мой унук Глеб Пальчэх, калі быў школьнікам, удзельнічаў у святкаванні Дня Перамогі ў Наваполацку, – апавядае жыхарка Міёр Ганна Шаўлюга.

Партрэт зрабілі, моцна павялічыўшы маленькі здымак ваенных часоў. На ім малады салдат-пехацінец у пілотцы. Мабілізаваны на фронт з вёскі Якубаўшчына пасля вызвалення родных мясцін ад захопнікаў. Удзельнічаў у баявых дзеяннях са жніўня 1944 года. Адным з самых яркіх уражанняў для яго сталі падзеі, звязаныя з фарсіраваннем Нёмана. Нашы воіны пераадолелі водную перашкоду, у першую для іх раніцу на тым беразе загад даставіць байцам ежу і боепрыпасы атрымалі два салдаты пад камандаваннем старшыны. Адным з іх быў Васіль Барадулька. Вораг імкнуўся скінуць дэсант у раку, вада ў ёй літаральна кіпела ад выбухаў. Каб пераадолець гэтае пекла (лодку знайсці аказалася немагчымым), давялося карыстацца падручнымі сродкамі. Салдаты звязалі плот, загрузілі яго і, хаваючыся за бярвенні ад абстрэлу, рушылі ў ваду. Схованка была надта ненадзейная. Знік пад вадой адзін салдат, паранены старшына. Толькі Васілю Барадульку пашчасціла дабрацца да другога берага. Але ж загад выканаў.


 Толькі салдацкае шанцаванне на перадавой можа быць надта кароткім. У адным з баёў пры атацы наступаючыя трапілі пад шчыльны мінамётны абстрэл. Выбух апаліў спіну Васіля Пятровіча. Дробныя аскепкі прайшліся так, што на ёй жывога месца не засталося. Санітары вынеслі параненага з поля бою, даставілі ў шпіталь. Нямала давялося папрацаваць урачам, каб паставіць салдаціка на ногі.
выпрабаванні працягваліся і ў мірным жыцці. Вярнуўся Васіль Пятровіч у Якубаўшчыну, а там на месцы новенькай хаты, пабудаванай перад ваенным ліхалеццем са свежага лесу, знайшоў папялішча і маці ў зямлянцы. Давялося адбудоўвацца, працаваць паляводам у калгасе імя Мічурына.


 Паступова ўсё наладжвалася. Былы франтавік стварыў сям’ю, перабраўся ў Міёры. Тут да пенсіі працаваў вартаўніком у райваенкамаце. У 1968 годзе былога воіна здагнала баявая ўзнагарода – ордэн Чырвонай Зоркі. Жнівеньскім днём ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў яго з рук другога сакратара райкама партыі Алега Мартынава.


Ідзе саракавы год, як няма сярод нас ветэрана, але памяць пра яго жыве ўжо ў праўнуках. Здымкі па-ранейшаму захоўваюцца ў альбоме і ўпрыгожваюць залу хаты дачкі на вуліцы Кірава ў Міёрах.

Фотаматэрыял з альбома Ганны ШАЎЛЮГА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта