Нягледзячы на вялікую работу органаў дзяржаўнай улады і кіравання, мясцовых і распарадчых органаў, арганізацый па папярэджанні і распаўсюджанні каронавіруснай інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь, гэта праблема мае патрэбу ў мабілізацыі намаганняў і шырокай грамадскасці.
Актывісты і члены фонду міру ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый удзельнічаюць у прафілактычных мерапрыемствах па спыненні ланцужка эпідэмічнага працэсу, выконваючы нормы асабістай і грамадскай гігіены, дапамагаюць маючым патрэбу. Фонд міру падтрымлівае ўстановы аховы здароўя, сацыяльнай сферы, адукацыі, транспарта і іншыя, якія знаходзяцца на пярэднім краі кантакта з інфекцыяй.
Віцебскае абласное аддзяленне пералічыла 3 тысячы рублёў абласной інфекцыйнай бальніцы, якія накіравалі на набыццё індывідуальных сродкаў аховы для медыкаў. Атрымала дапамогу Расонская ЦРБ, каб набыць пяць апрысквальнікаў кампрэсіённых для апрацоўкі спецыяльнай медыцынскай тэхнікі.
Міёрская раённая арганізацыя фонду міру пералічыла тысячу рублёў цэнтральнай раённай бальніцы на набыццё індывідуальных сродкаў аховы. Сродкі выдзелены з сумы збору добраахвотных ахвяраванняў, у чым прынялі ўдзел 12 арганізацый і ўстаноў раёна. Важкі ўклад саміх медработнікаў. Старшыня раённай арганізацыі Ала Смерцьева дзякуе ўсім нераўнадушным за ўдзел у значнай справе.
Мабілізацыя ўсіх рэсурсаў цяпер можа паўплываць на хутчэйшую стабілізацыю эпідэміялагічнага становішча ў краіне і мінімізаваць як эканамічныя, так і людскія страты.
Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.