Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць завершаных суіцыдаў дасягае 800 тысяч у год. Звыш 15 мільёнаў чалавек па розных прычынах учыняюць дзеянні, накіраваныя на спыненне свайго жыцця. Штогод самазабойствы складаюць 1 % ад усіх зафіксаваных смяротных вынікаў.
Як паказвае сацыяльнае даследаванне, кожныя 40 секунд на планеце адбываецца завершаны акт суіцыду.
Сацыёлагі выявілі, што часцей за ўсё ахвярамі самазабойстваў становяцца падлеткі і моладзь 15 – 25 гадоў. Другі пік даводзіцца на дарослых – 40 – 60 гадоў. Таксама высокая смяротнасць па прычыне суіцыдаў сярод людзей сталага ўзросту – старэй за 70. Суадносіны мужчын і жанчын, якія скончылі жыццё самагубствам, 4:1. Максімальная колькасць учыняецца прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы.
Сярод асноўных прычын суіцыда называюць сямейныя фактары:
адсутнасць узаемаразумення;
частыя сваркі і канфлікты з роднымі;
амаральныя звычкі мужа ці жонкі;
п’янства і наркаманія партнёра;
здрада любімага чалавека;
праблемы з дзецьмі;
вымушанае сумеснае пражыванне з асобамі сталага ўзросту, якія маюць цяжкія псіхалагічныя адхіленні ці саматычныя немачы;
зняважлівыя адносіны з боку мужа ці жонкі, здзекі, маральны ціск, рукапрыкладства;
скасаванне шлюбу ці раставанне з партнёрам;
смерць блізкага роднага;
пачуццё адзіноты;
фінансавыя праблемы і змяненне сацыяльнага статуса;
рэгулярныя здзекі аднагодак;
паклёп, наўмыснае псіхічнае траўміраванне;
перасычанасць жыццём, адсутнасць дакладнай мэты, захапленняў, стамленне ад жыцця.
Адзін са сродкаў прафілактыкі суіцыдаў – кансультацыі. У Беларусі дзейнічае служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: па Віцебску і вобласці тэлефануйце на нумар 8 (0212) 60 60 60. Яшчэ можна звяртацца ў Віцебскі цэнтр здароўя моладзі па вуліцы Чкалава, 14 В па 8 (0212) 57 24 71, даведка – 8 (0212) 57 78 79.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга БАРАВІК, урач-псіхіятр.