Авторизация
 

Захоўваць спакой важна не менш, чым дыстанцыю. У гэтым пераконвае карэспандэнт газеты з Міёр

 За развіццём эпідсітуацыі сочым пільней, чым за курсам долара і прагнозам надвор’я. Новая рэальнасць дыктуе свае правілы: часцей мыць рукі, трымаць дыстанцыю, апранаць маску ў шматлюдных месцах, абмяжоўваць кантакты. У прафілактычны арсенал важна ўключыць яшчэ адзін сродак – не пускаць каронавірус у галаву. Прыгадайце мудрую параду Карлсана: «Спокойствие, только спокойствие».

«Я ведаю,
што не захварэю»

– Пэўны час мне было страшна. Пасля супакоілася і стала думаць пра добрае. Са мной усё ў парадку, з роднымі таксама. І я ведаю, што не захварэю, – дзялілася ў тэлефоннай размове знаёмая з Віцебска.


Скура на яе руках перасыхае ад антысептыка, рабочы дзень праходзіць у масцы і пальчатках, у вольны час замест пасядзелак з сябрамі ў кафэ гуляе адна ў парку і не наведвае шматлюдныя месцы без неабходнасці. Нябачная пагроза каронавіруса па-ранейшаму прысутнічае ў яе рэальнасці. Толькі адносіны да яе змяніліся. Меры прафілактыкі засталіся, а паніку адагнала. Пераключыла думкі на іншую хвалю – вярнуўся псіхалагічны камфорт.


Не можаце змяніць абставіны – змяніце свае адносіны да іх. Кожны неаднойчы чуў гэтую фразу. Самы час скарыстацца на практыцы. Не варта дазваляць кароне трымаць нас пад каўпаком хранічнага страху. Так даём хваробе шанц. Таму важна сачыць не толькі за чысцінёй рук, але і за чысцінёй думак.

Мыльныя перавагі

– Вось гэтым памый, яно антыбактэрыяльнае, – указала мама на ёмістасць з вадкім мылам, калі мая рука па звычцы пацягнулася да звычайнага кускавога.


Закралася сумненне: можа, і сапраўды, антыбактэрыяльнае спраўляецца найлепш. Развеяць яго дапамаглі меркаванні навукоўцаў, урачоў, касметолагаў, з якімі азнаёмілася на інтэрнэт-сайтах.


Агульны вывад – у справе прафілактыкі каронавіруса антыбактэрыяльнае мыла ні ў чым не пераўзыходзіць звычайнае. Як тлумачаць спецыялісты, яно знішчае бактэрыі, а не вірусы, аднак можа іх проста змыць. Падчас намыльвання разбураецца ліпідная (тлушчовая) абалонка каронавіруса і такім чынам блакіруецца яго актыўнасць.


Добра зарэкамендавала сябе гаспадарчае мыла 72 %. Шчолач у яго саставе адолее любыя мікраарганізмы. Аднак яно сушыць скуру, таму завяршыць працэдуру трэба ахоўным крэмам. Вірус садзіцца на яго слой і не пранікае ў скуру, пасля лёгка змываецца.
Ва ўсім патрэбна мера, таму пажадана чаргаваць гаспадарчае, звычайнае, крэм-мыла. Людзям з адчувальнай скурай найлепш карыстацца дзіцячым.


Вадкае мыла супраць каронавіруса лічаць недастаткова эфектыўным. У яго саставе значна пераважае мыльная аснова, якая проста пеніцца. Стаць найлепшым падарункам у час пандэміі не выпадае мылу ручной работы. Эстэтыка і пена з вірусам не справяцца.
Мыць рукі рэкамендуюць у цёплай вадзе мінімум 20 секунд. Менавіта столькі часу патрэбна, каб разбурылася вірусная абалонка. Пена павінна пакрываць рукі цалкам, пранікаць паміж пальцамі і пад пазногці.

P. S.

Калі «ўключыць» філасофію, то кожная падзея, сітуацыя, праблема нясуць у сабе ўрок. Чаму вучыць каронавірус? Прымушае спыніцца ў наш час перавышаных хуткасцей і падумаць, куды спяшаемся. Нагадвае пра каштоўнасць і імгненнасць чалавечага жыцця, якое трэба цаніць і напаўняць сэнсам, а не мітуснёй. Дысцыплінуе, заклікае паважаць чужую працу і быць міласэрнымі. Як думаеце? Падзяліцеся меркаваннем.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта