Авторизация
 

Традыцыя, якую трэба мяняць. Карэспандэнт газеты з Міёр разбіралася, якую шкоду нясуць пластыкавыя кветкі

 Напярэдадні Радаўніцы запасаемся кветкамі. Пластыкавымі. Пышнымі букетамі ўпрыгожваем пахаванні родных і блізкіх. Нам здаецца, што такім чынам шануем памяць пра іх. 

Гэта зручна. «Пасадзілі» нежывыя стракатыя кветкі ў зямлю – і ўсе клопаты. Праз паўгода, калі фарбы паблякнуць і букеты страцяць прывабнасць, заменім іх на новыя. А старыя свой доўгі-доўгі век будуць «дажываць» на сметніку.


Адмовіцца ад пластыкавых букетаў не раз рэкамендавала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Але прапанова – не забарона. Штогод пасля Радаўніцы могілкі зіхацяць нежывымі колерамі.


– Пра шкоду пластыка для навакольнага асяроддзя сказана шмат. І штучныя букеты, якія ў выніку становяцца смеццем, толькі пагаршаюць сітуацыю. Прычым далёка не ўсе выносяць кветкавы дэкор, што адслужыў сваё, у спецыяльныя кантэйнеры. Нярэдка засмечваецца прылеглая да могілак тэрыторыя, – заўважае галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя райвыканкама Аляксандр Ваяводаў. – Традыцыя ўпрыгожваць пахаванні пластыкавымі кветкамі трывала замацавалася ў свядомасці людзей. Адразу змяніць яе немагчыма, але паступовыя крокі да перамен патрэбныя. Для пачатку проста зменшыць колькасць букетаў. Пакрысе замяняць іх жывымі насаджэннямі. Напрыклад, на Захадзе на могілках – зялёны газон. Увогуле клопат пра родных і блізкіх, якіх няма з намі, трэба праяўляць не столькі праз упрыгожванне іх магіл, колькі праз шчырую малітву ў храме за іх душы.


Падтрымліваць парадак і чысціню на пахаваннях, вядома, патрэбна. Без нежывых кветак можна абысціся. Між тым хтосьці спяшаецца за пластыкавымі букетамі па інерцыі, не думаючы пра наступствы. Іншыя не жадаюць выглядаць белымі варонамі і, як усе, прыносяць сваім памерлым родным зусім непатрэбныя ім дары.


– У першую чаргу – малітва, – нагадвае благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. – А на могілкі трэба прыходзіць з жывымі кветкамі. Няма нічога лепш за іх.


Раней я таксама прытрымлівалася агульнапрынятага правіла. Кожны год на Радаўніцу і Троіцу «дарыла» дзядулям і бабулям штучныя букеты. Выбірала самыя пышныя і прыгожыя. Апошнія некалькі гадоў кладу ля помнікаў жывыя кветкі. Скажаце, яны хутка вянуць і губляюць прывабнасць. Няхай так. Але сухія расліны, у адрозненні ад пластыкавых, не прынясуць ніякай шкоды прыродзе. Ды і выгляд пахаванняў, калі для кагосьці гэта так важна, не вельмі папсуюць. Выцвілы пластык глядзіцца куды горш. Мала хто па-дзяляе мае погляды. Сярод знаёмых наўрад ці прыгадаю кагосьці, хто адмовіўся ад штучнага дэкору.


 Расказалі пра жыхарку Чэрасаў, якая аддае перавагу жывым кветкам. Сваю пазіцыю 81-гадовая Ангеліна Антонаўна Шынкевіч патлумачыла так:
– Жывыя кветкі – нібы сімвал жыцця душы. Памірае цела, а душа чалавека вечная. Таму на могілкі прыношу жывыя букеты. Купляем іх у магазіне ці зразаем са сваёй клумбы. У Чэрасах пахаваны мае маці і муж, на іх магілах дачка садзіць адналетнія расліны, шматлетнікі таксама растуць. Сярод іх ёсць такія кветачкі, што красуюць з вясны да восені і як жывы дыван засцілаюць тэрыторыю. Калі хтосьці прыносіць на пахаванні штучныя букеты, не выкідваем іх. Але самі прыходзім толькі з жывымі.


Які букет прынесці на могілкі, кожны сам выбірае. Забароны на пластыкавы дэкор няма. Калі рабіць выбар свядома, то ён відавочны.

У ТЭМУ

Пасля Радаўніцы на звалкі трапляе каля мільёна пластыкавых кветак. Яны не паддаюцца перапрацоўцы, бо зроблены з розных відаў пластыку і матэрыялаў, якія складана раздзяліць. У глебе раскладаюцца ад 100 да 500 гадоў, выдзяляючы шкодныя рэчывы.

ДАРЭЧЫ

Замест шкоднага плыстыку на магілах лепш пасадзіць непатрабавальныя ў доглядзе шматлетнія кветкі, дэкаратыўныя кустарнікі ці проста пасеяць газонную траву. Як варыянт – кветкі ў гаршчках. Помнікі можна ўпрыгожыць стужкамі з тканіны.

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта