Авторизация
 

Парк Воінскай дружбы паяднаў на суботніку ў Міёрах

 Рэспубліканскі суботнік – усеагульны стымул для абнаўлення і генеральнай уборкі. Гэта не толькі дзяржаўнае мерапрыемства, але і парыванні саміх людзей абуладкаваць кожны куточак зямлі. У рамках раённага месячніка па добраўпарадкаванні шмат зрабілі ў райцэнтры. Суботнік скіраваў рабочую сілу ў парк Воінскай дружбы.

Пад сонечным небам, удыхаючы крыштальна чыстае паветра, тут баявіта арудвалі граблямі кіраўнікі і супрацоўнікі служб і аддзелаў райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай і намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Валерыем Драба, удзельнікі праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён". Толькі паспявалі ад’язджаць загружаныя прычэпы.

 

 – Гэта наша зямля, наша тэрыторыя, мы павінны з павагай ставіцца да яе і не  забываць, што тут гаспадары, – гаворыць Марыя Мікалаеўна. – Сасновы парк – адна з найпрыгажэйшых зялёных зон горада. Цяпер вызвалім яго ад апалых сукоў, лісця, іншага смецця. Пасля ў планах абуладкаваць. Тут з’явяцца архітэктурныя формы, мяркуем размясціць і гульневую пляцоўку. Сумна ў парку Воінскай дружбы не павінна быць.

 

 Дарэчы, дзецям ужо можна гушкацца на арэлях, якія нядаўна ўстанавілі. Да месца тут і новыя масіўныя драўляныя лаўкі. А невялікі вадаём з перакінутым праз яго мастком і альтанкай даўно карыстаецца папулярнасцю ў маладажонаў, для якіх гэты куточак – найлепшая фотазона падчас вяселля.

 

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта