Авторизация
 

Візіты з мэтай прафілактыкі. Акцыя "Сям'я без гвалту" у чарговы раз прайшла на Міёршчыне

 Кожны ведае прыказку пра няпрошаных гасцей, але ў рабоце акцыі «Сям’я без гвалту» яна не да месца. Прадстаўнікі сацыяльных служб сочаць за тым, каб сітуацыя ў нядобранадзейных сем’ях не выходзіла з-пад кантролю. У чарговы рэйд разам з супрацоўнікамі аддзелаў унутраных спраў, па адукацыі, па надзвычайных сітуацыях і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі скіравалася карэспандэнт раённай газеты. 

У руках старшага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Святланы Хаданёнак спіс больш чым з дзесяццю адрасамі сем’яў, якія трэба наведаць у Міёрскім і Новапагосцкім сельсаветах. Адны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з іншых нядаўна знялі гэты «ярлык», але дадатковы візіт не пашкодзіць.


Першы пункт – аграгарадок Пад’ельцы. Тут адзін адрас. У сям’і выхоўваюцца двое сыноў-школьнікаў. У поле зроку сацыяльных служб бацькі трапілі з-за злоўжывання алкаголем. Дзверы адчыняе гаспадыня. Расказвае, што нядаўна наведвала ўрача-нарколага. Праблем са спіртным няма. На кухні прыгатаваны абед для дзяцей, усё ў парадку з запасам паліва. Адзіная заўвага камісіі – навесці ў пакоях парадак.


У Кацілаве спыняемся ля дома, вакол якога месцамі нахіліўся плот. Нас сустракаюць два белыя сабакі. Дружалюбна махаюць хвастамі. Па двары ходзяць куры, у хлеве рыкае карова. На стук у дзверы ніхто не адчыняе. Відаць, гаспадары яшчэ на працы.
– Абодва занятыя ў мясцовай гаспадарцы. У сям’і выхоўваецца дачка-школьніца, – расказвае загадчыца аддзела прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, сацыяльнага сіроцтва раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Сяткоўская. – Праблема тут у тым, што муж выпівае. Сама гаспадыня працавітая, старанная.


Ніякіх знешніх намёкаў на нядобранадзейнасць у двары дома ў Чапуках не заўважаецца. Чысціня і парадак, утульная альтанка, змайстраваная гаспадаром. У вальеры гучным брэхам нас сустракае чатырохногі ахоўнік. Дома гаспадыня гатуе абед. Муж на рабоце. Менавіта яго паводзіны прывялі да таго, што сям’я аказалася пад наглядам. У нецвярозым стане мужчына можа, што называецца, наламаць дроў, і гэтым перакрэсліць свае станоўчыя якасці, у ліку якіх працавітасць і ўмелыя рукі.


Самы аддалены куточак на карце нашага маршруту – вёска Юндзялова. Да сям’і, у якой выхоўваецца сын-першакласнік, камісія едзе ўпершыню. Узялі ў кампанію педагога сацыяльнага Новапагосцкай школы Жанну Свідэрскую, якой ужо даводзілася там бываць. Першае, на што скіроўваецца позірк у двары – горка пустых бутэлек пад дрэўцам ля дарогі.


– Смецця яшчэ больш было, – гаворыць педагог сацыяльны. – Усё ж парадак у двары яны навялі. Відаць, рэшткі засталіся.
На вуліцы бабуля пасвіць парасят. Нечаканых гасцей сустрэла непрыветнай фразай: «Колькі можна ездзіць…» Яе сына, што быў у хаце, наш візіт таксама не парадаваў. Ён толькі прыйшоў з работы і збіраўся адпачыць. Пакуль інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Кісель правяраў пячное ацяпленне, з якім раней былі праблемы, камісія гутарыла з маладым гаспадаром. Зусім не настроены на размову, ён коратка адказваў, што жонка спрабуе знайсці работу, а дзе яна цяпер – не ведае.
Адразу бачна, адносіны ў сям’і напружаныя. Па словах педагога сацыяльнага, раніцай маці праводзіла ў школу хлопчыка. Куды ж падзелася да абеда? Гэта не адзінае пытанне, якое трэба абмеркаваць з жанчынай.


Едзем у вёсачку Дзянісы. Тут у адным доме пражываюць дзве сям’і. У маці трое дзяцей, адна дачка – школьніца. У старэйшай уласнае дзіця. Нядаўна яе сям’ю знялі з уліку як нядобранадзейную. У гэтым выпадку алкаголь быў ні пры чым. Справа ў стварэнні неабходных умоў для сына і ў адносінах з яго бацькам. Абедзве праблемы вырашаны. У хлопчыка ёсць свой куточак у хаце, а з сужыцелем адносіны закончыліся. Абедзвюх гаспадынь засталі за ўборкай.


– З працы прыйшлі, парадак наводзім, – заўважае старэйшая.
На рабоце да жанчын заўваг няма, са сваімі абавязкамі спраўляюцца па сумленні. Камісія раіць пастаянна са- чыць за парадкам у доме і ўмовамі, у якіх растуць дзеці.

Інспектар РАНС рэкамендуе правесці касметычны рамонт дымахода.


З Новапагосцкага сельсавета накіроўваемся ў Чэрасы. Там трэба зазірнуць яшчэ на два адрасы, і чарговая акцыя завершыцца. А работа з сем’ямі, сітуацыя ў якіх трывожыць перыядычна ці пастаянна, будзе працягвацца. 

Фота для ілюстрацыі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 653
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта