З пачатку года ў Віцебскай вобласці па віне кіроўцаў мотатранспарта ўчынена 12 ДТЗ. Два чалавекі загінулі, 11 паранены. «Пачні сезон без парушэнняў!» Пад такім дэвізам 24 красавіка прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху і стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая прадоўжыцца да 4 мая.
Супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за дарожным рухам у цэлым і за кіроўцамі мотатранспарта ў прыватнасці. Сочаць за выкананнем Правіл матацыклістамі, правяраюць наяўнасць у іх права на кіраванне.
Нагадваем, што бяспраўніка за рулём матацыкла чакае штраф ад пяці да 20 базавых велічынь. Для транспартнага сродку абавязковыя спраўны стан і рэгістрацыя ў ДАІ. Пры адсутнасці рэгістрацыі і тэхагляду пакаранне штрафам да трох БВ.
Кіраваць матацыклам неабходна ў зашпіленым шлеме. Абавязковы гэты галаўны ўбор для пасажыраў. Рухацца трэба з пастаянна ўключаным бліжнім святлом фар.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.